Апошняя квадра Месяца

Источник материала:  

Неспрыяльнай для правядзення сельскагаспадарчых i хатнiх работ, а таксама для перспектыў будучага жыцця лiчылася трэцяя квадра Месяца, якую ў народзе называлi "стары", "збыта", "на сходнi", "ветах". У некаторых мясцiнах пачатак (першыя днi) апошняй квадры Месяца называюць "рушанне".

   У гэты час трэба было саджаць тыя культуры, якiя фармiравалi свае плады нiжэй за гарызонт зямлi: бульбу, буракi, цыбулю, часнок.

   Якраз да гэтай пары вясковы люд прымяркоўваў нарыхтоўку лесу для пабудовы хаты, таму што дрэвы ўтрымлiвалi найменшую колькасць вiльгацi. Такое дрэва хутка высахне i на цэлае стагоддзе захавае свае будаўнiчыя якасцi.

   Сёння спрактыкаваныя медыкi суадносяць з цыкламi Месяца графiк аперацый. На "збыта" аперацыя пройдзе з меншымi стратамi крывi i без складанасцяў, швы будуць лепш загойвацца.

   Калi вам патрэбна ўтульная, мяккая пярына, то рабiць яе неабходна з пер'я, якое было нарыхтавана адразу ж пасля <І>поўнi . У такiм выпадку пер'е ляжа добра i гладка; калi ж пер'е апрацоўваць у iншы час, пярына "будзе быццам бы заўсёды вiльготная".

   Сiмволiка збыта, або знiшчэння, абумоўлiвала характар працы ў садзе i агародзе: у гэты час займалiся праполкай градаў, пасынкаваннем таматаў, выкарчоўвалi кустарнiкi, "падстрыгалi" дрэвы.

   Лiчылi, што толькi на збыта барацьба са шкоднiкамi садоў i агародаў будзе паспяховай.

   Трэба адзначыць, што акрэсленае стаўленне да фазаў Месяца i свядомае разуменне сэнсу прыродна-касмiчных працэсаў i рытмаў адпаведна праецыравалiся i на час нараджэння чалавека. Лiчылася, што даўгавечнымi будуць тыя дзецi, якiя нарадзiлiся ў першую квадру; больш шчаслiвыя звычайна з'яўляюцца на свет у другую; кароткiм будзе век у тых, хто народзiцца падчас трэцяй квадры цi ў тыя тры днi, калi Месяца ўвогуле не вiдаць на начным небасхiле. У сувязi з гэтым народная традыцыя выпрацавала адпаведныя правiлы, з дапамогай якiх можна было хоць нейкiм чынам паўплываць на лёс чалавека i зрабiць яго больш шчаслiвым. Так, напрыклад, калi дзiця нараджалася на трэцяй квадры, то яго неабходна было хрысцiць толькi на маладзiку. Своеасаблiвым актам духоўнага перанараджэння чалавека родныя iмкнулiся паўплываць на зыходную сiтуацыю i тым самым выпрасiць у Бога шчаслiвейшую долю.

   Народная мудрасць безапеляцыйна сцвярджае: у тых сiтуацыях (хвароба, справа, адносiны i г.д.), якiя неабходна супынiць, не даць расцi, распаўсюджвацца i г.д., спрыяў стары Месяц. Калi прааналiзаваць час правядзення рытуальных дзеянняў у народнай медыцыне, то практычна ўсе iх трэба праводзiць на збыта.

   Каб звесцi бародаўкi, трэба на ветаху ўзяць белую нiтку, завязаць над кожнай бародаўкай вузельчык, а затым яе закапаць. Калi нiтка згнiе ў зямлi, тады i бародаўкi знiкнуць.

   На збыта, асаблiва ў самыя апошнiя днi трэцяй квадры Месяца, пазбягалi ладзiць вяселлi, улазiны, пачынаць доўгатэрмiновыя справы, выпраўляцца ў падарожжа.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

←Квадратны метр ў Мінску падаражаў на $13 за тыдзень

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика