Прадаваць беларускае трэба вучыцца

Источник материала:  

"Імiтацыя камерцыi" — 15 верасня пад такой назвай у "Звяздзе" быў надрукаваны крытычны артыкул аб практыцы правядзення ў Мiнску чарговага рэспублiканскага кiрмашу "Купляй беларускае!"

Крытыка датычылася слабай арганiзацыi работы кiрмашу ва ўмовах затаварвання складоў многiх беларускiх прадпрыемстваў гатовай прадукцыяй. Бо ў дзень наведвання карэспандэнтам нашай газеты памяшканне пад кiрмаш удалося заняць толькi напалову, пакупнiкоў было вельмi мала. Нават не выратавала яго правядзенне ў цэнтры сталiцы ў выставачным павiльёне на праспекце Пераможцаў, 14. Адрас, мiж iншым, добра вядомы многiм тысячам мiнчан. Не дапамагло i гэта: людзi ў масавым парадку сюды не пайшлi. Ды i прапановы гандляроў не адрознiвалiся вялiкiм выбарам: цiха i сцiпла. Карацей, кiрмаш не стаў камерцыйнай падзеяй у сталiцы, хоць усе шанцы для гэтага мелiся. Ён ператварыўся ў нейкае фармальнае мерапрыемства ў рамках рэспублiканскай кампанii па актывiзацыi продажу прадукцыi айчынных вытворцаў.

З крытыкай газеты не пагадзiлiся арганiзатары кiрмашу з РУП "Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа". На погляд намеснiка дырэктара прадпрыемства А. П. Касцючэнкi, усё было вельмi нядрэнна. З чым ён пагадзiўся, дык з нашай парадай ладзiць продаж тавараў на кiрмашы не да 18, а да 20 гадзiн, каб людзi пасля працы мелi час сюды завiтаць.

Рэдакцыя папрасiла выказаць сваё меркаванне з нагоды ўзнятых у артыкуле пытанняў Мiнiстэрства гандлю, хоць яно i не ўдзельнiчала ў арганiзацыi работы кiрмашу. Але сёння час такi, што гандаль беларускiм — агульнанацыянальны клопат. Як паведамiў намеснiк мiнiстра В. Драгун, публiкацыя ў "Звяздзе" была разгледжана ў мiнiстэрстве. Узнятыя ў артыкуле пытаннi будуць улiчаны ў наступных кiрмашах, якiя пройдуць пад эгiдай Мiнiстэрства гандлю. На думку В. Драгуна, для павышэння пакупнiцкага попыту на беларускiя тавары iх вытворцам трэба ўзяць курс на знiжэнне сабекошту прадукцыi пры адначасовым павышэннi яе якасцi i пашырэннi асартыменту. Сёння, калi ёсць вялiкiя запасы на складах, вытворцам неабходна развiваць маркетынг, часцей умела выкарыстоўваць гнуткую сiстэму знiжак i г. д. Урэшце гэта будзе садзейнiчаць яго прасоўванню айчынных тавараў як на ўнутраным, так i на знешнiх рынках.

←Квадратны метр ў Мінску падаражаў на $13 за тыдзень

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика