Пан сахi i касы? Не — мы высакародны i высокаiнтэлектуальны народ

Источник материала:  

!15 кастрычнiка 1929 года ў Мiнску быў заснаваны Інстытут гiстарычных навук, вядомы сёння як Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Ён прымаў вiншаваннi на III Мiжнародным кангрэсе гiсторыкаў Беларусi, якi адбыўся ў Мiнску з 15 па 16 кастрычнiка i меў назву "Гiстарычная навука на пераломе эпох: дыялог з часам". У iм узялi ўдзел больш за 300 навукоўцаў з Беларусi, Польшчы, Украiны, Малдовы, Балгарыi i Расii.

— Беларусь сёння толькi ў пачатку свайго незалежнага дзяржаўнага будаўнiцтва. I ад таго, як мы пачнём распавядаць пра мiнулае, залежыць далейшы лёс нашай дзяржавы, — зазначыў дырэктар Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук, доктар гiстарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя. — Вядома, што працяглы час нам пiсалi гiсторыю на польскi лад, затым — на расiйска-савецкi. I толькi цяпер у нас ёсць магчымасць i мы павiнны пранiкнуцца ў вытокi нашай нацыянальнасцi. Мы — беларусы, павiнны ведаць, якiмi былi, што рабiлi, дзе памылялiся. I ў гэтым наш выклiк часу: сфармiраваць гiстарычнае светаўспрыманне. Наперакор лёсу мы не здрадзiлi сваёй мове, не здрадзiлi сваiм духоўным традыцыям. Мы захавалi сваю нацыянальную адметнасць i ўсё гэта мы павiнны цяпер перадаць i ўсяму гэтаму навучыць нашае падрастаючае пакаленне. Мы павiнны вярнуць з небыцця тысячы iмёнаў забытых людзей Сярэднявечча, якiх знала ўся дасведчаная Еўропа. На жаль, у нашых крынiцах пра гэта гаварылi вельмi мала, зазначаючы толькi, што мы — "пан сахi i касы". Але мы высакародны i высокаiнтэлектуальны народ — вось гэтым трэба ганарыцца. Не танцаваць кожны дзень у лапцях, а гаварыць, што мы касмiчная дзяржава — патрэбна ўзнiмаць самаасэнсаванне нашага народа, паглыбляючы яго iнтэлектуальны рэсурс.

Iлья Лапато.

←Квадратны метр ў Мінску падаражаў на $13 за тыдзень

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика