Да неплацельшчыкаў — самыя жорсткiя меры

Источник материала:  

Сёлета 54 сям'i за даўгi выселены з кватэры без забеспячэння iншым жыллём

Учора поўнасцю завершана падключэнне да цяпла жыллёвага фонду. Як паведамiў намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргей Сушко, пачатак чарговага ацяпляльнага сезона прайшоў без якiх-небудзь сур'ёзных ускладненняў.

Зразумела, не абышлося i без пытанняў. Тыповыя скаргi жыхароў, як правiла, датычацца нераўнамернага "падагрэву" батарэй ва ўсiх пакоях. Паводле слоў Сяргея Сушко, звароты грамадзян па ацяпленнi кватэр павiнны разглядацца непасрэдна ў дзень iх паступлення. У кожным выпадку неабходныя канкрэтныя меры. Паводле аднаго з дзяржаўных сацыяльных стандартаў, тэмпература ў кватэры павiнна быць не менш чым 18 градусаў. Калi ў жыллi халадней, то варта тэрмiнова звярнуцца да работнiкаў абслуговай арганiзацыi (ЖЭСа, таварыства ўласнiкаў жылля i г.д.). Па-першае, каб прынялi меры i нармалiзавалi тэмпературу ў кватэры. А, па-другое, калi паслуга па ацяпленнi не аказваецца ў неабходных памерах, то павiнен быць зроблены пераразлiк за фактычна спажытае цяпло.

Як заўважыў Сяргей Сушко, сiтуацыя з энергаспажываннем адсочваецца на ўзроўнi Мiнжылкамгаса. Вылучаны 900 тыпаў дамоў, за якiмi вядуцца пастаянныя назiраннi.У шэрагу дамоў спажыванне цяпла павышанае i, адпаведна, разлiкi за ацяпленне ў жыхароў больш значныя. Паколькi "батарэйны" радок у рахунку-евiтанцыi самы важкi ў параўнаннi з iншымi вiдамi паслуг, то набягаюць адчувальныя для сямейнага бюджэту сумы. А пераплаты магло б i не быць, калi б не страты. Напрыклад, падлiчана, што ў шэрагу дамоў 42 працэнты цяпла выходзiла проста праз сцены. Самыя стратныя па цяплу панэльныя дамы масавых серый 1950—1970 гадоў.

У "праблемных" будынках праводзiцца цеплавая мадэрнiзацыя. Усяго такiя работы ўжо выкананы на 1,2 мiльёна квадратных метраў жылля. I страты цяпла змяншаюцца на 30—40 працэнтаў. Дасягаецца двайны эфект: у кватэрах становiцца больш камфортна, а жыхары плацяць менш. У перспектыве плануецца выканаць поўную пашпартызацыю будынкаў, каб была iнфармацыя пра кожны дом. Дарэчы, фактычнае спажыванне адсочваецца ўжо цяпер — па паказаннях прыбораў улiку, якiмi абсталяваны практычна ўвесь жылфонд.

У новых дамах лiчыльнiкамi цяпла абсталявана кожная кватэра. Дарэчы, усталяваць такi прыбор у iншых будынках магчыма толькi падчас правядзення капiтальнага рамонту. Затое наконт лiчыльнiкаў вады такiх праблем не ўзнiкае. Як паведамiў Сяргей Сушко, паводле апошнiх звестак, вадамерамi абсталяваны 97 працэнтаў кватэр. Таму змяншаецца спажыванне вады — на працягу 2007—2008 гадоў на 124 мiльёны куб. м. На думку намеснiка мiнiстра, павышэнне тарыфаў яшчэ больш прастымулюе жыхароў да эканомii. Да слова, Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi накiравала ва Урад прапанову аб павелiчэннi расцэнак на шэраг жыллёва-камунальных паслуг. Калi будзе прынятае рашэнне на гэты конт, то рост плацяжоў у сярэднiм адбудзецца ў межах 5 долараў. Але, магчыма, разлiкi ўзрастуць толькi ў пачатку наступнага года. На працягу апошняга часу практыкавалася менавiта такая тарыфная палiтыка.

Як заўважыў Сяргей Сушко, прадпрыемствы галiны штогод на 4-4,5 працэнта змяншаюць сабекошт паслуг, што аказваюцца насельнiцтву. Гэта адбываецца ў вынiку ўкаранення энергазберагальных тэхналогiй. За кошт павелiчэння долi мясцовых вiдаў палiва ў энергетычным балансе знiжаецца спажыванне прыроднага газу. Робяцца захады па змяншэннi пратэрмiнаванай запазычанасцi насельнiцтва. Цяпер даўгi па аплаце за кватэру маюць 203 тысячы чалавек (7,2 працэнта ад агульнай колькасцi).

Да неплацельшчыкаў прымаюцца самыя жорсткiя меры. Як паведамiў Сяргей Сушко, даўжнiкам накiравана 403 тысячы пiсьмовых папярэджанняў, падача камунальных паслуг была прыпынена ў 62 тыс. кватэр. Камунальныя службы накiравалi 56 тысяч iскаў аб спагнаннi запазычанасцi на 21 мiльярд рублёў. 105 сем'яў даўжнiкоў былi пераселены ў кватэры горшых спажывецкiх якасцяў. 54 сям'i неабавязковых жыхароў выселены без забеспячэння жыллём. Пакуль такiя меры датычацца толькi наймальнiкаў, аднак у перспектыве (калi будзе прынятая адпаведная папраўка) могуць распаўсюдзiцца i на ўласнiкаў кватэр.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

←Квадратны метр ў Мінску падаражаў на $13 за тыдзень

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика