Апошні хутар ля будучай АЭС: Польшча, Сталін, Лукашэнка...
15.10.2009 07:46
—
Новости Общества
![]() |
Астравецкая пляцоўка пад АЭС. Схема energosoft.info |
Размяшчэнне пляцоўкі пад будаўніцтва першай беларускай АЭС будзе афіцыйна зацвержана на пачатку 2010 года. Аднак на месцы мяркуемага “праекту стагоддзя” ўжо напоўніцу ідуць дарожна-будаўнічыя работы. Карэспандэнт TUT.BY наведаў хутар каля будучага плота АЭС і пагутарыў з яго насельнікамі, якія дажываюць там апошнія гады.
Адна з 74-х
Нагадаем, 30 верасня дырэктар дэпартамента па ядзернай энэргетыцы Мінэнэрга Мікалай Груша заявіў, што рашэнне прэзідэнта аб зацверджанні Астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва АЭС будзе прынята на пачатку наступнага года.
Як паведамляецца ў афіцыйнай справаздачы “Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе АЭС”, першапачаткова для размяшчэння АЭС разглядаліся 74 пункты па ўсёй Беларусі Урэшце, у 2006-2008 гадах былі вызначаныя тры патэнцыйныя пляцоўкі: Краснапалянская (Быхаўскі пункт), Кукшынаўская (Шклоўска-Горацкі пункт), Астравецкая (Астравецкі пункт).
“Па сукупнасці фактараў, якія маюць істотнае значэнне, Астравецкая пляцоўка мае перавагу перад Краснапалянскай і Кукшынаўскай, — ідзецца ў справаздачы. — З улікам выкладзенага, а таксама рэкамендацый МАГАТЭ, і ўлічваючы значнасць пытанняў забеспячэння бяспекі, у якасці прыярытэтнай (асноўнай) вызначана Астравецкая пляцоўка”.
Праціўнікі звяртаюць увагу на тое, што Астравеччына ёсць самай сейсманебясепчнай зонай краiны (у 1908 годзе тут адбыўся землятрус у 7 балаў), дзе пануюць вятры пераважна ўсходняга напрамку (якiя могуць разнесцi радыяцыю па ўсёй краiне). Кажуць яны і пра блiзказць Нарачанска-Вiлейскай рэкрэацыйнай зоны, якая з будаўніцтвам станцыі можа страціць сваю ўнікальнасць і дагэтуль нявыкарыстаны турыстычны патэнцыял. Аднак, як паказалі грамадскія слуханні ў Астраўцы, меркаванне меншасці нічога не значыць.
Апошні хутаранін
Мінуўшы вёску з блізкаўсходнім назовам Газа, з’яжджаем на прасёлкавую дарогу, на якой вядзецца маштабная будоўля новай асфальтавай трасы да будучай АЭС.

Менавіта так кажуць самі будаўнікі, якія і паказалі нам шлях да месца, дзе размесціцца сама АЭС. Каб дабрацца да яе, трэба праехаць вёску Шульнікі. Кажуць, з разбудовай АЭС Шульнікі, а таксама бліжэйшыя Рудзічы і Валэйкуны пойдуць пад знос. Менавіта ў хутар Рудзічы Кемелішкаўскага сельсавету, які знаходзіцца ў якой сотні метраў ад месца, дзе ўжо пачалася разметка пад будучую пляцоўку станцыі, мы і завіталі.

Гаспадар хутара — 84-гадовы Ўладзімір Ігнатавіч Бразэвіч. Ён распавядае, што дагэтуль тут жыў ягоны бацька, дзед, прадзед… Насельніцтва засценка Рудзішкі, які складаўся з сямі частак, калісьці сягала больш за 100 чалавек. “Потым адны пазміралі, другія раз’ехаліся...”.
Гаспадар сустракае нас ля велічэзнага дуба-волата, якія менш за трох не ахапіць. На ягоным панадворку такіх два.

— А колькі год вашаму дубу — больш за сто? — наіўна пытаюся ў дзядулі.
— Дзе ж яго ў сто ўбярэш?! Можа 300. Раз у гэты дуб пярун даў і раскалоў, і ў той два разы. А далей трохі стаіць дом. Ягоны гаспадар раз быў п’яны, дык перуном і забіла яго.

Унікальна: дзядуля размаўляе на цудоўнай, амаль не зрусіфікаванай беларускай мове, што ў сённяшняй Беларусі вялікай рэдкасць.
Уладзімір Ігнатавіч прыгадвае, што да 1939 года тут была Польшча. Як прыйшлі Саветы і Сталін, дык многіх “высылалі ў Расею. У Міхалішках (вёска ў Астравецкім раёне — К.Л.) з бацькавай фаміліі таксама колькі чалавек забралі, — кажа ён. — У вайну немцы тут тры гады прабылі. Казалі, тамака за Міхалішкамі нейкага старшага немца забілі, так яны многа нашых мужчын пабілі. Праўда, бабаў і малых не рухалі. Было гэта ў 1942 годзе. А ўжо ў 1943-м рускі заступіў. І партызаны бадзяліся недзе, але да нас не заходзілі”.
А вось калгас прыйшоў сюды толькі па вайне.
— Дзед памёр, дык калхозу яшчэ не было. У Расеі ж, у Мінску даўно калхозы арганізавалі, а ў нас толькі ў 1953-м. Бацька ўжо ўступаў.
— А дзе жылося лепш: у Польшчы ці за саветамі?
— У Польшчы. Гаспадарку сваю трымалі. Сеялі дабро, малацілі цапамі. Адно трэба было падаткі заплаціць, як той казаў. А ў калхозе забралі наша гумно, каня… Адразу зусім цяжка было.
Усё жыццё Уладзімір Бразэвіч рабіў у калгасе, потым — на ферме. Калісьці ў яго была вялікая гаспадарка. Цяпер засталося крыху курэй і 6 авечак. “Раней воўну ў нас добра бралі, а цяпер нікому яна не патрэбна”, — з прыкрасцю кажа дзед.
— А на выбарах прэзідэнцкіх за каго галасавалі?
— А на выбарах прэзідэнцкіх за каго галасавалі?
— За Лукашэнку. Дык нядрэнны ж ён. Паглядзіш: малых дзяцей возьме на рукі, падкіне. Як быў Сталін, недзе бадзяўся, ніхто не ведаў дзе. Нелюдзь…
— А пенсію вам Лукашэнка добрую плаціць?
— Якая тут ужо пенсія. 300 рублёў даюць…
— А што будзеце рабіць, калі высяляць будуць. Станцыю ж зусім каля вас пабудуюць?
— А чорт яго знае, дзе будуць ставіць. Некалькі гадоў пройдзе, пакуль зробяць. Можа, недзе нешта дадуць.

“Да зімы будзем тут дакладна, — дадае ягоная бабуля. — Дроў загатавалі”.
Дачка Уладзіміра Бразэвіча з канца 1970-х жыве пад Вільняй, адкуль цяперака разам з мужам штотыдзень прыязджае да старых. “Пра гэта будаўніцтва пішуць у СМІ і інтэрнэце — мы з Вільні чуем, але канкрэтна ніхто нічога не кажа, — распавядае жанчына, якая не захацела называць свайго імя. — Не ведаем мы, каго і калі будуць адсяляць. Адны кажуць, што старшыня сельсавету падпісаў паперы на знос нейкага нежылога хутара, але якога — ніхто не ведае. Іншыя раяць тэхнічны пашпарт рабіць. Але ці варта такую халупку рэгістраваць? Каштуе ж гэта нямала, а ці будзе толк?”.
На будучыню хутара дачка гаспадара глядзіць без аптымізму. “А што мы зробім? Мы ж з мужам і не грамадзяне Беларусі. У нас ніхто не пытаецца. Старшыня сельсавету кажа, што будоўля будзе да 2016 года. Але хто возьмецца загадваць. Бацьку ж ўжо 84 гады, і ён апошні жыхар у ваколіцы...”.

Першы блок беларускай АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2016 годзе.
Фота аўтара.
Фота аўтара.