Памiж сiметрыяй i смерцю — нiякай сувязi?

Источник материала:  

Памiж сiметрыяй i смерцю — нiякай сувязi?У адным з расiйскiх выданняў з'явiлася iнфармацыя аб адкрыццi "формулы смерцi", згодна з якой чым маладзейшы чалавек, тым мацней у яго выражана асiметрыя твару i цела. Як сцвярджаецца ў публiкацыi, на працягу жыцця гэта акалiчнасць знiкае. У рэшце рэшт момант наступлення абсалютнай сiметрычнасцi твару сведчыць... аб надыходзе смерцi. Словам, як толькi чалавек стаў сiметрычным — прыйшоў яго час пакiнуць грэшную зямлю.

Паводле слоў загадчыка кафедры паталагiчнай анатомii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, дацэнта, кандыдата медыцынскiх навук Юрыя РОГАВА, такую "тэорыю" можна назваць няпэўнай. Наогул паняцце бiялагiчнай асiметрыi — шматвяковае. Асiметрыю як знешняю, так i ўнутраную можна выявiць пры дэталёвым даследаваннi ў любога чалавека. Як правiла, сiметрыя, якую мы быццам бы назiраем у сябе цi iншых людзях, толькi здаецца такой. Пры больш дэталёвым аналiзе абавязкова высветлiцца, што правы орган, напрыклад, адрознiваецца ад левага.

Асiметрыя назiраецца як у маладых, так i ў сталых людзей. На наяўнасць апошняй у канкрэтнага чалавека ўплывае цэлы шэраг фактараў. Пачынаючы ад генетычнай дадзенасцi i да ўплыву фiзiчных нагрузак, захворванняў, спецыфiкi работы паўшар'яў галаўнога мозга i г.д. Асiметрыя пэўных парных органаў можа заставацца ад нараджэння, а можа мяняцца на працягу жыцця. А на сцвярджэнне аб знiкненнi асiметрыi непасрэдна перад смерцю застаецца паглядзець скептычна.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Трусаў: розніца ў статыстыцы, сабранай па-расейску і па-беларуску, – 20%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика