Адмена гандлёвых надбавак — крок наперад

Источник материала:  

З нагоды

Меркаваннямi наконт пастановы Мiнiстэрства эканомiкi № 141, якая адмяняе абмежаванне гандлёвых надбавак практычна на ўсе вiды тавараў (за выключэннем 50 пазiцый), падзялiлiся прадстаўнiкi дзяжорганаў у бiзнэсе на прэс-канферэнцыi ў Белпрэсцэнтры.

— Гэта крок наперад, — лiчыць Вiктар Маргелаў, старшыня СЮА "Рэспублiканская канфедэрацыя прадпрымальнiцтва". — Я думаю, мы яшчэ прыйдзем да асэнсавання, што 50 пазiцый — гэта шмат, я мяркую, агуркi з памiдорамi не трэба было ўключаць у гэты спiс, але давайце спачатку замацуемся i на гэтых пазiцыях. Безумоўна, усплёск i пераразмеркаванне цэнаў на спажывецкiм рынку будзе. Недзе, напэўна, нават i ў бок панiжэння, але часцей — на павышэнне. Людзi павiнны адчуць самi, як цана ўплывае на iх попыт. Не перажывайце, я думаю, глабальных узрушэнняў не будзе ад гэтага, але мы будзем ужо ў прынцыпова новай краiне, дзе кошт тавару будзе вызначацца рынкавым попытам, i гэта вялiкая карысць для ўсiх.

Намеснiк мiнiстра гандлю Вячаслаў Драгун лiчыць, што "ўсплёску цэнаў не павiнна быць" i што "цэнасная палiтыка — гэта перш за ўсё канкурэнтная палiтыка".

лiчыць, што "ўсплёску цэнаў не павiнна быць" i што "цэнасная палiтыка — гэта перш за ўсё канкурэнтная палiтыка".

— Кантроль за цэнамi будзе захоўвацца, i калi нехта будзе згаворвацца, то ў нас ёсць антыманапольны орган у выглядзе Мiнэканомiкi, яны маюць пэўныя паўнамоцтвы, i я мяркую, цэны паставяць на месца, — лiчыць Вячаслаў Леанiдавiч.

А дырэктар Дэпартамента па прадпрымальнiцтве Мiнiстэрства эканомiкi Аляксандр Ліхачэўскі выказаў меркаванне, што "не спрабуючы, не падводзячы наш бiзнэс да рынкавых механiзмаў, вядома ж, мы далей не прасунемся".

Нагадаем, што пастанова Мiнэканомiкi № 141 яшчэ не апублiкаваная, але як паведамляла БЕЛТА са спасылкай на дырэктара дэпартамента цэнаснай палiтыкi Мiнэканомiкi Ігара Фамiна, яна павiнна скасаваць абмежаваннi на гандлёвыя надбаўкi па ўсiх відах прадукцыi (акрамя 50 сацыяльнаважных), скасоўваць 30-працэнтнае абмежаванне для iмпарцёраў, а таксама дазволiць дзялiць аптовую скiдку ад вытворцы на неабмежаваную колькасць звёнаў.

Павел БЕРАСНЕЎ.

←Трусаў: розніца ў статыстыцы, сабранай па-расейску і па-беларуску, – 20%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика