Дзевяць дзясятых усiх бытавых паслуг мiнчанам аказваюць прыватнiкi

Источник материала:  

Сталiчная сфера бытавых паслуг — вотчына пераважна малога бiзнэсу. Паводле звестак упраўлення бытавога абслугоўвання насельнiцтва Мiнгарвыканкама, цяпер у сферы паслуг заняты 2,8 тысячы суб'ектаў гаспадарання. З iх 64 % — юрыдычныя асобы, 36 % — iндывiдуальныя прадпрымальнiкi.

Згодна са статыстыкай, у сталiцы прапаноўваецца звыш 1200 вiдаў бытавых паслуг. Найбольш запатрабаваныя — тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт транспартных сродкаў. Удзельная вага аўтасэрвiсу ў агульным аб'ёме складае звыш 40 %. За iм iдзе рамонт i будаўнiцтва жылля. Запатрабаваныя таксама паслугi цырульняў, аб'ектаў па рамонце i тэхнiчным абслугоўваннi бытавой i радыёэлектроннай апаратуры. Апошнiм часам значнае развiццё атрымалi паслугi рамонтна-аднаўленчага характару, рамонт швейных i трыкатажных вырабаў, абутку.

Наталля ВАВІЛАВА, "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны".

←Трусаў: розніца ў статыстыцы, сабранай па-расейску і па-беларуску, – 20%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика