Гэты тыдзень будзе халодным i дажджлiвым

Источник материала:  

Пра гэта паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.

"У блiжэйшыя суткi мы адчуем першае дыханне зiмы. Магутны цыклон, якi цяпер на поўднi кантынента, будзе змяшчацца на поўнач i ўжо ў аўторак, 13 кастрычнiка, прынясе рэзкае пагаршэнне надвор'я на тэрыторыi Беларусi", — адзначыла Вольга Фядотава.

У аўторак днём дажджы пройдуць амаль па ўсёй тэрыторыi Беларусi. У паўночна-заходнiх раёнах сiноптыкi прагназуюць мокры снег. Ноччу ва ўсходнiх рэгiёнах згусцiцца туман. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 4—9 градусаў цяпла, у паўночна-заходнiх раёнах слупок тэрмометра не перасягне адзнакi 3 градусаў. У Гомельскай i Магiлёўскай абласцях паветра прагрэецца да 10—16 градусаў, месцамi прагрымяць навальнiцы.

Складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца i ў сераду, калi цыклон размесцiцца непасрэдна над тэрыторыяй Беларусi i прынясе моцныя ападкi ў выглядзе мокрага снегу. На ўсходзе краiны пройдуць дажджы, у асобных раёнах чакаюцца вельмi моцныя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу, месцамi галалёд. Днём у паўночна-заходняй частцы краiны ўзмоцнiцца вецер, яго парывы дасягнуць 16—21 метра ў секунду, а ў асобных раёнах — да 24 метраў у секунду. Слупок тэрмометра ў сераду i чацвер будзе паказваць ад 0 да 7 градусаў цяпла, ва ўсходнiх рэгiёнах — ад 8 да 12 градусаў цяпла.

Блiжэй да выхадных пахаладае. Ноччу 15 i 16 кастрычнiка чакаецца ад 0 да 3 градусаў цяпла, днём у чацвер i пятнiцу будзе да 6 градусаў цяпла.

БЕЛТА.

←Трусаў: розніца ў статыстыцы, сабранай па-расейску і па-беларуску, – 20%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика