Сальда знізілася на 63%

Источник материала:  
09.10.2009 15:47 — Новости Общества

Адмоўнае вонкавагандлёвае сальда Беларусі ў студзені‑жніўні павялічылася на 63%.

Адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі Беларусі ў студзені‑жніўні 2009 году склала $3595.9 мільёнаў.

Такім чынам яно павялічылася на 63% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году, сведчаць звесткі Нацбанку, паведамляе АФН.

У прыватнасці, сальда вонкавага гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры $4504.1 млн. (рост на 35,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 году), паслугамі — станоўчае ў памеры $908.2 млн. (зніжэнне на 18,7%).

Пры гэтым у жніўні гэтага году адмоўнае знешнегандлёвае сальда склала $261.3 млн. супраць $235.8 млн. у папярэднім месяцы. У гандлі таварамі сальда складася адмоўным у памеры $370.5 млн. (супраць $365.4 млн. у ліпені), паслугамі — станоўчым у $109.2 млн. (супраць $129.6 у ліпені).

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг знізіўся за восем месяцаў на 38,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 году і склаў $34098.9 млн. Экспарт тавараў і паслуг упаў на 42,4% да $15251.5 млн., імпарт скараціўся на 34,2% да $ 18847.4 млн.

←В Минской области стартовал месяц пожарной безопасности.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика