Ізраiль нанёс авiяўдар па сектары Газа

Источник материала:  
Цунамi пагражае Японii

На астравы Самоа абрынулася магутнае цунамi. Велiзарную хвалю выклiкала землетрасенне магнiтудай ад 7,9 да 8,3 бала, якое адбылося ў Цiхiм акiяне ў 190 кiламетрах ад архiпелага.

Па звестках сейсмалагiчнай службы ЗША, цэнтр землетрасення знаходзiўся на глыбiнi 33 кiламетры. Стыхiя забрала жыццi больш як 120 чалавек. Улады Аўстралii i ЗША ўжо прызналi Самоа зонай стыхiйнага бедства i накiравалi туды гуманiтарную дапамогу, а таксама атрады выратавальнiкаў. Хваля цунамi была настолькi моцнай, што спачатку сейсмалагiчныя службы рэкамендавалi рыхтавацца да ўдару жыхарам Новай Зеландыi i Папуа-Новай Гвiнеi. Цяпер стыхiя пагражае толькi жыхарам цiхаакiянскага ўзбярэжжа Японii.

Ізраiль нанёс авiяўдар па сектары ГазаІзраiль нанёс авiяўдар па сектары Газа

У ноч на сераду ўзброеныя сiлы Iзраiля нанеслi авiяўдар па тунэлях кантрабандыстаў на поўднi сектара Газа. Па меркаваннях вайскоўцаў, гэтыя падземныя збудаваннi выкарыстоўвалiся для дастаўкi паўстанцам зброi i боепрыпасаў.

У вынiку абстрэлу загiнулi двое мясцовых жыхароў, яшчэ 12 чалавек былi параненыя. Iзраiльскiя вайскоўцы лiчаць, што сетка з сотняў падземных хадоў звязвае блакiраваны анклаў з Егiптам. Незадоўга да гэтага бамбардзiроўшчыкi ВПС атакавалi пустэчу на поўначы сектара, дзе, па меркаваннях спецыялiстаў, палесцiнскiя баевiкi разгарнулi ўстаноўку для запуску рэактыўных снарадаў. Акрамя таго, у сераду ўзброеныя сiлы Iзраiля абстралялi тэрарыстаў, якiя размясцiлiся ў паўночнай частцы сектара Газа, недалёка ад паселiшча Бейт-Лахiя. Абодва авiяўдары сталi адказам Iзраiля на атакi iх уласнай зямлi з боку палесцiнцаў. Так, напярэдаднi палесцiнскiя баевiкi абстралялi сумежную iзраiльскую тэрыторыю трыма рэактыўнымi снарадамi.

Археолагi знайшлi легендарную залу, якая круцiцца

У Рыме знойдзена зала, якая круцiцца i ў якой ладзiў балi сумна вядомы iмператар Нерон, лiчаць археолагi. Залу знайшлi падчас раскопак сярод руiн Залатога палаца на ўзгорку Палацiн.

Асаблiвасць пабудовы ў тым, што ў яе аснову пакладзеная спецыяльная платформа, якая круцiцца. На гэты момант ужо раскрытыя зборы з рухомымi панэлямi са слановай косцi, пры дапамозе якiх прысутных на банкетах абсыпалi кветкамi, а таксама падмурак i паваротныя механiзмы. Iмператар Нерон, вядомы сваёй жорсткасцю i любоўю да раскошы, правiў Рымскай iмперыяй з 54 па 68 г. н.э. Праз 60 гадоў пасля яго смерцi рымскi гiсторык Святонiй у сваёй працы "Жыццё дванаццацi цэзараў" апiсаў палацавую залу, якая круцiцца i ў якой праходзiлi балi. "У абедзенных палатах столь была аднолькавая, з паваротнымi плiтамi, каб рассыпаць кветкi, з адтулiнамi, каб рассейваць водары; галоўная палата была круглая i днём i ноччу безупынна круцiлася ўслед небасхiлу", — пiсаў Святонiй.

←МОИ ГОДА — МОЕ БОГАТСТВО!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика