Мерседэс для дырэктара

Источник материала:  

Супрацоўнiкамi мiлiцыi затрыманы i змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання былы дырэктар замежнага прадпрыемства "Гранд Імекс".

Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" оперупаўнаважаны па асаблiва важных справах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi КМ МУС Веранiка Пасмеццева, падазраецца былы кiраўнiк у крадзяжы 9 тысяч долараў ЗША i таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў прадпрыемства амаль на 70 мiльёнаў рублёў. Так, як мяркуецца, у кастрычнiку 2007 года, атрымаўшы ад заснавальнiкаў наяўнымi 9 тысяч долараў нiбыта на набыццё для прадпрыемства аўтобуса, ён купiў аўтамабiль "Мерседэс", якi не паставiў на баланс, а выкарыстоўваў у асабiстых мэтах. А праз паўгода прадаў яго, паклаўшы грошы ва ўласную кiшэню. Акрамя таго, па-за касай прадпрыемства апынулiся i амаль 70 мiльёнаў рублёў пасля адной "здзелкi", якую правёў "камерсант". У прыватнасцi, падазроны прадаў iндывiдуальным прадпрымальнiкам паветранагравальнае абсталяванне, што знаходзiлася на балансе прадпрыемства i аформiў афiцыйныя накладныя на яго адгрузку. У касу выручаныя грошы не былi ўнесеныя. У дачыненнi да былога дырэктара заведзена крымiнальная справа.

Iгар ГРЫШЫН.

СВК "Гараны" Полацкага раёна на працягу года прадаваў бычкоў прадпрымальнiку-нябожчыку

Шматлiкiя парушэннi фiнансавай дысцыплiны выяўленыя ў СВК "Гараны" i КСУП "Эксперыментальная база "Ветрынская" Полацкага раёна. Пра гэта паведамiла ўчора на калегii КДК Вiцебскай вобласцi галоўны спецыялiст Полацкага мiжраённага камiтэта Таццяна Хiтрова.

Толькi за 2008 год гэтыя два прадпрыемствы атрымалi Br4,1 млрд i Br1,1 млрд дзяржаўнай падтрымкi за закупку маладняку жывёлы. Больш як Br1 млрд бюджэтных сродкаў яны выкарысталi з парушэннем заканадаўства i каля Br60 млн атрымалi незаконна. Пры гэтым нi адно з прадпрыемстваў план па вырабе i рэалiзацыi сельгаспрадукцыi не выканала, а прыбытковая дзейнасць была забяспечана толькi за кошт атрыманых з бюджэту датацый. Падчас праверкi фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi гэтых суб'ектаў гаспадарання было выяўлена, што атрыманыя сродкi яны накiроўвалi на пагашэнне запазычанасцi па выплаце зарплаты работнiкам i iншыя мэты.

Акрамя таго, выявiлiся шматлiкiя фiнансавыя аферы кiраўнiкоў i адказных работнiкаў. Так, у СВК "Гараны" ўвайшло ў практыку скажэнне статыстычнай справаздачнасцi, ажыццяўленне наяўных разлiкаў з прыватнымi асобамi мiма касы, складанне фальшывых дакументаў пры махiнацыях па закупцы жывёлы ў насельнiцтва, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i прадпрыемстваў i па продажы яе iм. Напрыклад, у 2008 годзе прадпрыемства заключыла здзелкi па продажы жывёлы i мяса на Br70 млн з прадпрымальнiкам-нябожчыкам, пад iменем якога хаваўся другi, зусiм здаровы чалавек...

БЕЛТА.

←МОИ ГОДА — МОЕ БОГАТСТВО!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика