Дзень Жыватворнага Крыжа. Заўтра праваслаўныя адзначаюць адно з двунадзесятых святаў — Узвіжанне Крыжа Гасподняга

Источник материала:  
26.09.2009

Свята Узвіжання ўстаноўлена ў гонар знаходжання Крыжа, на якім быў распяты Хрыстос. Царкоўнае паданне гаворыць пра гэта так. Рымскі імператар-язычнік Адрыян загадаў знішчыць усе згадкі пра пакуты Хрыста — засыпаць зямлёй Галгофу і Труну Гасподнюю, а на ўтвораным штучным узвышшы ўсталяваць капішча багіні Венеры і статую Юпітэра. На гэтым месцы сталі адбывацца паганскія ахвярапрынашэнні. Крыж знайшла ў 326 годзе святая царыца Алена, маці імператара святога Канстанціна, які зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй усёй Рымскай імперыі. Немаладая ўжо царыца з ахвотай і натхненнем накіравалася ў Іерусалім на пошукі галоўнай святыні. Доўгі час яе пошукі былі беспаспяховымі — мінула амаль трыста гадоў пасля распяцця. І толькі стары іудзей Іуда змог паказаць на капішча Венеры. Капішча разбурылі і раскапалі. Былі знойдзены Труна Гасподняя, а непадалёк — тры крыжы і дошка з надпісам, зробленым па загаду Пілата, якая вісела ў Хрыста на грудзях. Знайшлі нават цвікі, якімі было працята Яго цела. Каб даведацца, на якім іменна крыжы быў распяты Збавіцель, па чарзе кожны з крыжоў усклалі на нябожчыка. Калі быў ускладзены Крыж Гасподні, нябожчык ажыў, і ўсе пераканаліся, што гэта і ёсць той самы Жыватворны Крыж, які так доўга шукалі. Ля месца раскопак сабралася мноства народу, усе хацелі хаця б здалёк пабачыць Крыж і прасілі Іерусалімскага патрыярха Макарыя паказаць ім святыню. Тады Макарый высока падняў (уздзвіг) Крыж над натоўпам (адсюль і назва свята — Узвіжанне), а народ пакланяўся Крыжу са словамі: “Госпадзі, памілуй!” 27 верасня (14 па старому стылю) Узвіжанне сталі адзначаць у VII стагоддзі — пасля таго, як менавіта ў гэты дзень у 628 годзе візантыйскі імператар Іраклій адбіў Святы Крыж у персаў і вярнуў яго ў Іерусалім.Царква вучыць, што з’яўленне Крыжа — гэта перш за ўсё  перамога Дабра над злом, гэта пераадоленне граху, крыніца Любові. “Як у доме, ахінутым цемрай, хто-небудзь запаліць свяцільнік і, паставіўшы яго высока, праганяе цьму, так і Хрыстос у Сусвеце, ахінутым змрокам, падняўшы Крыж, як свяцільнік, перамог цемру на зямлі”.

←От Дракулы до Чаушеску. В Минске покажут шедевры румынского кинематографа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика