Тры паленцы ў печы, тры агні ў хаце

Источник материала:  
24.09.2009

У нядаўніх публікацыях мы ўжо распавядалі аб значэнні ліку “тры” ў сямейна-родавых абрадах.

Але сімволіка ліку “тры” моцна паўплывала і на гаспадарчую дзейнасць беларусаў.

Калі пачыналі закладваць першы вянок новага дома, то самае першае бервяно клалі ад двара, там, дзе будзе чырвоны кут. Як толькі яго пакладуць  на камяні, гаспадар браў сякеру і тройчы рабіў “засек”, потым перадаваў яе майстрам, і тыя ўжо распачыналі вязаць першы вянец. Як толькі хлеб вымалі з печы, то яшчэ ў гарачую печ гаспадыня кідала тры паленцы дроў. Па меркаванні старых людзей, гэта рабілася для таго, каб “на тым свеце былі кладкі, па якіх можна будзе перайсці цераз рэчку, якая аддзяляе неба ад зямлі”. У народзе існавала глыбокая перакананасць, што “зямлю-матку” нельга чапаць да Благавешчання (7.04) або да Радаўніцы (9-ы дзень пасля Вялікадня), каб  не наклікаць бяду на сваю сям’ю”. Першае заворванне рабілі ў чацвер пасля Благавешчання або раніцай на Радаўніцу (2-гі аўторак пасля Вялікадня). Гаспадар апранаў чыстую бялізну, клаў у торбу акраец хлеба, соль, велікоднае яйка, запрагаў у саху валоў і праводзіў толькі тры баразны. Потым садзіўся тут жа, маліўся і пачынаў палуднаваць. Яйка закопваў у баразну, каб добра ўрадзіла збожжа, каб усходаў было поўна, як тое яйка. Існавала павер’е, што ў хаце  адначасова нельга запальваць тры агні: ці гэта будуць тры свечкі, ці адна свечка адначасова з камінам і лучынай (печ у гэтым выпадку не лічыцца). Лічыцца, што тры агні  нагадваюць  пра нябожчыка, таму, “запаліўшы тры агні, можна наклікаць на кагосьці з сям’і  смерць”. Нашы продкі верылі, што  даўней людзі ведалі дзень сваёй смерці, а цяпер ведаюць толькі вельмі праўдзівыя людзі, “і то не больш як за тры дні да скону”.

Такім чынам, аналіз абрадавай практыкі беларускага народа, паэтыкі яго фальклорнай спадчыны, розных аспектаў гаспадарчай дзейнасці яскрава сведчыць пра тое, што асноўным структураўтваральным элементам з’яўляецца лік “тры”.

←Зарегистрируйся и торгуй спокойно. “Фокусы” нелегалов приводят к депортации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика