Салодкiх сноў!

Источник материала:  

Верагодна, з гэтым пажаданнем невядомы падышоў да 20-гадовага жыхара вёскi Бабiчы Чачэрскага раёна, калi глыбокай ноччу хлопец чакаў на аўтавакзале ў Гомелi транспарт i заснуў на платформе. Незнаёмец скарыстаўся абставiнамi i вызвалiў яго кiшэнi ад 400 долараў ЗША i 720 тысяч рублёў. Адным махам прыхапiў карткi: банкаўскую i сацыяльнага страхавання.

У стане алкагольнага ап'янення абчысцiлi 36-гадовага жыхара Рагачова, у яго ўкралi 250 тысяч рублёў. 25-гадовая жыхарка вёскi Замошша Лельчыцкага раёна таксама скарысталася бездапаможнасцю чалавека падчас сну. Калi 50-гадовы мужчына заснуў у двары дома, яна выцягнула з яго кiшэнi 100 тысяч рублёў.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Активисты РОО "Белая Русь" запустили воздушные шары с посланиями Мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика