Ваш выхад, прыгажунi!

Источник материала:  

Ваш выхад, прыгажунi!Сорак сем фiналiстак сёлетняга конкурсу "Мiс Iнтэркантыненталь-2009" ужо прыехалi ў беларускую сталiцу. Некаторыя, як, напрыклад, "Мiс Пакiстан" i ўвогуле — са зламанай нагой. Траўму дзяўчына атрымала незадоўга да вылету, але як запэўнiлi ўрачы, да фiналу ўсё будзе ў норме.

У панядзелак дзяўчат паказалi журналiстам. I як адзначыла выканаўчы прадзюсар тэлеканала АНТ Анжэлiна Мiкульская, нацыянальны аэрапорт "Мiнск-2" яшчэ два днi будзе сустракаць канкурсантак 38-га мiжнароднага конкурсу прыгажосцi.

— Перш чым распачнуцца рэпетыцыi, дзяўчат разам з iх камандамi чакае 5-дзённая экскурсiя па мясцiнах Беларусi, — працягвае спадарыня Мiкульская. — Яны ўбачаць Белавежскую пушчу, Блакiтныя азёры, спусцяцца ў шахты Салiгорска, наведаюць музей пад адкрытым небам "Дудуткi". Запланавана наведванне 5 абласных цэнтраў, у iх лiку i Гомель, дзе прыгажунi завiтаюць да хворых дзетак з анкалагiчнымi захворваннямi.

Падрыхтоўка ж да конкурсу iдзе поўным ходам. Распачаўшыся яшчэ ў сакавiку, цяпер яна паступова выходзiць на вынiковы этап: iдзе мантаж сцэны.

— Вельмi цiкавым абяцае выхад у купальнiках, — расказала рэжысёр-пастаноўшчык Наталля Петухова, якая займаецца арганiзацыяй фiнальнага шоу. — Плануем упершыню на ўсю сцэну зрабiць вялiкi-вялiкi вадаспад, праз якi будуць праходзiць дзяўчаты...

— Да 2003 года конкурс праводзiўся ў Германii, — кажа Еўрапейскi дырэктар Сусветнай Арганiзацыi Прыгажосцi Дзiтлаф Тэрсiс. — Два гады запар у Кiтаi, таксама на Багамах, Сейшэлах... За апошнiя гады мы праводзiлi конкурсы прыгажосцi ў розных краiнах свету. Сёлета мы атрымалi заяўкi на правядзенне конкурсу ад трох краiн: Беларусi, Шры-Ланкi i Карэi. Многiя нашы дэлегаты паўтараюць, што Мiнск — гэта цудоўны горад, я таксама так лiчу, таму выбар невыпадковы. Тым больш тэлеканал АНТ — цудоўны партнёр i вопыт працы з гэтым каналам быў для нас вельмi пазiтыўны. Хацеў бы падкрэслiць, што "Мiс-iнтэркантыненталь" — гэта адзiн з трох у свеце конкурсаў прыгажосцi, якi праводзiць работу з пераможцай на працягу ўсяго года. Сёлетняя пераможца адправiцца ў Германiю. Сярод тых, хто ўдзельнiчаў у конкурсе прыгажосцi, нямала вядомых пасля персон у шоу-бiзнэсе i на тэлебачаннi. Як, напрыклад, пераможца 1993 года Верона Тэльбуш. На сёння яна папулярны спецыялiст ў сферы маркетынгу, стварыла сваю лiнiю адзення "Мары Вероны", а таксама выпусцiла свой уласны каляндар, якi разышоўся тыражом 500 тысяч экзэмпляраў.

Як патлумачыў карэспандэнту "Звязды" першы намеснiк старшынi праўлення ЗАТ "Другi нацыянальны тэлеканал" Сяргей Хомiч, мэта конкурсу найперш — наладзiць не толькi прыгожае шоу, якое будзе цiкавым для ўсiх беларусаў, але разам з тым зрабiць максiмальную рэкламу для сваёй краiны.

— Усе конкурсы, якiя право-
дзяцца ў свеце, — гэта стварэнне прывабнага iмiджу краiны i рэклама краiны з пункту гледжання турыстычнага, — упэўнены спадар Хомiч.

Стаў вядомым i папярэднi спiс журы конкурсу. На сёння ў iм заяўлена 11 прозвiшчаў, некаторыя з якiх ужо добра вядомыя беларускаму гледачу. Напрыклад, Дзiма Бiлан i Аляксандр Рыбак, расiйская тэлевядучая Аксана Фёдарава, а таксама ўладальнiца тытула "Мiс Беларусь-2008" Вольга Хiжанкова. Прэс-канферэнцыя з удзелам усiх канкурсантак i членаў журы запланавана на 26 верасня. Пакуль жа канкурсанткi выправiлiся ў турнэ па Беларусi, i першым iх прыпынкам стане Гродна.

Iлья Лапато.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Активисты РОО "Белая Русь" запустили воздушные шары с посланиями Мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика