Мiнчане змогуць бясплатна змераць цiск 23 верасня

Источник материала:  

Бясплатна змераць цiск у палiклiнiках, iмправiзаваных здраўпунктах i пракансультавацца ва ўрачоў 23 верасня зможа кожны мiнчанiн. У гэты дзень у сталiцы пройдзе медыка-асветнiцкая акцыя "Змерай свой артэрыяльны цiск. Скажы iнфаркту "Не!". Пра гэта паведамiлi ў Камiтэце па ахове здароўя Мiнгарвыканкама.

Акцыя пройдзе з 9.00 да 20.00 у палiклiнiках, дзяржаўных аптэках, буйных унiверсамах, гiпермаркетах, на рынках. Пры неабходнасцi супрацоўнiкi пунктаў выдадуць талоны ў раённыя палiклiнiкi i кардыялагiчныя цэнтры, Мiнскi гарадскi кардыялагiчны дыспансэр. Артэрыяльная гiпертэнзiя — самае распаўсюджанае сардэчна-сасудзiстае захворванне, якое выяўляецца ў 35—42 % мiнчан, а ў асобаў пасля 60 гадоў яшчэ часцей.

Вольга ГРЫГОР'ЕВА,
<І>"Мiнск—Навiны".


<І>"Мiнск—Навiны".

Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Активисты РОО "Белая Русь" запустили воздушные шары с посланиями Мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика