Другая фiрмовая ад "Атланта"

Источник материала:  

На суботу ў Мiнску запланаванае адкрыццё другой па лiку фiрмовай крамы ад ЗАТ "Атлант" (вул. Чкалава, 20). Гэтая падзея прымеркаваная да паўвекавога юбiлею, якi сёлета адзначае Мiнскi завод халадзiльнiкаў (колiшнi завод газавай апаратуры). Пры набыццi ў новай фiрмовай краме пральнай машыны або халадзiльнiка "Атлант" пакупнiкоў чакае падарунак — электрачайнiк. Непасрэдна ў гандлёвай зале можна будзе аформiць iмгненны крэдыт на набыццё бытавой тэхнiкi. Акрамя таго, для спажыўцоў прадугледжана бясплатная дастаўка тавару з пад'ёмам на паверх.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Калi не ўсе дзверы зачыненыя

Беспрацоўная з в. Хацiслаў Маларыцкага раёна дзверы ў кватэру замкнула, а вось на балконе не зачынiла.

Гэта i выкарыстаў мясцовы жыхар, якi з даху спусцiўся на балкон, пранiк у кватэру i ўкраў 900 тыс. рублёў, мабiльны тэлефон, гадзiннiк... Злодзея затрымалi.

"Рыбакi" з Косава

Двое беспрацоўных з г. Косава ў Івацэвiчах зламалi замок багажнiка а/м ВАЗ-21011 i выкралi рыбалоўныя прылады ды iншыя рэчы. Гэтай жа ноччу яны залезлi ў чужы "Фальксваген" i выцягнулi спiнiнг i ўсё, што можна было ўзяць. Заведзена крымiнальная справа.

Сымон Свiстуновiч.

...I 321 снарад

У Пастаўскiм раёне ля вёскi Олься ранiцай памежнiкi знайшлi ў лесе 18 авiяцыйных бомбаў i 321 артылерыйскi снарад калiбрам 37 мiлiметраў. Усе бомбы i снарады часоў СССР. Сапёры вывезлi боепрыпасы i знiшчылi. Цяпер трэба высветлiць, як увесь гэты арсенал трапiў у лес. Да разбурэння СССР у раёне базiравалiся вайсковыя часцi. Мо хто забыўся пра снарады?

Аляксандр ПУКШАНСКI.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Активисты РОО "Белая Русь" запустили воздушные шары с посланиями Мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика