Палова стаўкi? Ёсць пытаннi...

Источник материала:  

З 1 студзеня наступнага года ў Беларусi будзе працаваць новы парадак аказання адраснай сацыяльнай дапамогi. Варта ўзгадаць аб асноўных змяненнях. Па-першае, "крытэрый патрэбы" пры прызначэннi аднаразовай дапамогi ўзрасце са 120 да 150 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму. Па-другое, максiмальны тэрмiн выплат штомесячных дапамог павялiчыцца з 3 да 6 месяцаў, а звесткi аб даходах будуць улiчвацца за год. Па-трэцяе, у сiстэму адраснай дапамогi "ўвойдуць" безнаяўныя жыллёвыя субсідыi. І, нарэшце, новы механiзм адраснай сацыяльнай дапамогi вырашыць такое па-сапраўднаму "балючае" пытанне, як забеспячэнне сродкамi тэхнiчнай рэабiлiтацыi iнвалiдаў III групы, а таксама дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, якiя не з'яўляюцца iнвалiдамi, але па паказаннях медыкаў маюць патрэбу ў артапедычных вырабах. Неабходныя сродкi тэхнiчнай рэабiлiтацыi гэтым катэгорыям пачнуць выдзяляцца бясплатна i да таго ж без улiку даходаў. Па сутнасцi, з адной умовай: iнвалiднасць па III групе не павiнна быць вынiкам супрацьпраўных дзеянняў.

Словам, змяненнi — значныя. Прычым не сакрэт: тут адразу ж з'явiўся шэраг пытанняў. Чым тлумачыцца рашэнне аб фактычным скасаваннi жыллёвых субсiдый, з якой мэтай будзе разлiчвацца даход за апошнiя 12 месяцаў у цэлым i якiя спатрэбяцца дакументы для прызначэння адраснай сацыяльнай дапамогi? Аб гэтым — гутарка карэспандэнта "Звязды" з намеснiкам мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Валянцiнай Вiкенцьеўнай КАРАЛЁВАЙ.

— З наступнага года ў Беларусi не будзе безнаяўных жыллёвых субсiдый. Што стала прычынай гэтага рашэння? I цi здольная кампенсаваць адрасная сацыяльная дапамога выдаткi на "камуналку" грамадзянам з невысокiмi даходамi?

Словам, змяненнi — значныя. Прычым не сакрэт: тут адразу ж з'явiўся шэраг пытанняў. Чым тлумачыцца рашэнне аб фактычным скасаваннi жыллёвых субсiдый, з якой мэтай будзе разлiчвацца даход за апошнiя 12 месяцаў у цэлым i якiя спатрэбяцца дакументы для прызначэння адраснай сацыяльнай дапамогi? Аб гэтым — гутарка карэспандэнта "Звязды" з намеснiкам мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Валянцiнай Вiкенцьеўнай КАРАЛЁВАЙ.

— З наступнага года ў Беларусi не будзе безнаяўных жыллёвых субсiдый. Што стала прычынай гэтага рашэння? I цi здольная кампенсаваць адрасная сацыяльная дапамога выдаткi на "камуналку" грамадзянам з невысокiмi даходамi?

Што ж да другога пытання, то варта адзначыць — гаворка аб поўнай кампенсацыi не iшла нiколi, гэту мэту не мелi i тыя ж безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi, якiя пакрывалi толькi частку жыллёва-камунальных выдаткаў. Такое ж частковае пакрыццё гэтых выдаткаў адбудзецца i ў рамках "аб'яднанай" сiстэмы адраснай сацыяльнай дапамогi. Адрасная дапамога стане выдзяляцца ў тым лiку i на аплату жыллёва-камунальных паслуг. I больш за тое: прадугледжваецца, што ў выпадку наяўнасцi запазычанасцi па плацяжах "за кватэру" даўгi будуць пагашацца ў безнаяўным парадку за кошт прызначэння той жа адраснай дапамогi.

— Адно ўдакладненне: цi стане ўлiчвацца пры прызначэннi адраснай дапамогi памер жыл-
плошчы?

— Не. Пры прызначэннi адраснай сацыяльнай дапамогi мае i будзе мець значэнне выключна ўзровень даходу.

— Цiкавае новаўвядзенне — магчымасць выплаты дапамогi адразу 6 месяцаў запар. Разам з тым прадугледжваецца: звесткi аб даходах для прызначэння адраснай падтрымкi павiнны збiрацца за ўвесь папярэднi перад падачай заявы год. Гэта — час вельмi вялiкi. Цi не ўзнiкне тут сiтуацыя, калi за рамкамi праграмы застануцца людзi, якiя пачалi сутыкацца з матэрыяльнымi цяжкасцямi параўнальна нядаўна — скажам, у апошнiя 2-3 месяцы?

— На наш погляд, вылiчэнне даходаў за 12 папярэднiх перад зваротам па дапамогу месяцаў дазваляе больш аб'ектыўна ацанiць узровень дабрабыту прэтэндэнтаў. Бо пагадзiцеся, што невысокая зарплата на працягу 3 месяцаў перад зваротам яшчэ не з'яўляецца сведчаннем крытычнага матэрыяльнага стану — 8-9 месяцаў дагэтуль чалавек цi сям'я маглi зарабляць някепска, а папярэднiя даходы заўсёды адыгрываюць значную ролю.

Да таго ж тут ёсць яшчэ адзiн важны нюанс. Пераход да вылiчэння даходаў за 12 месяцаў дазволiць вырашыць праблему "сезоннасцi". Не сакрэт, што даходы многiх работнiкаў маюць вельмi неаднародны характар, скажам, традыцыйна больш высокiя заробкi ўлетку i нiзкiя — узiмку. I ў вынiку атрымлiвалася сiтуацыя, што ў адзiн перыяд такiя работнiкi не зусiм справядлiва падпадалi пад праграму адраснай падтрымкi, а ў другi перыяд зноў-такi не зусiм справядлiва "выпадалi" з яе. Напрыклад, гэта можна сказаць аб тых жа вяскоўцах.

— Якiя дакументы давядзецца збiраць прэтэндэнтам на адрасную сацыяльную дапамогу?

— З наступнага года пры прызначэннi штомесячнай або аднаразовай адраснай сацыяльнай дапамогi, апроч дакументаў, што знаходзяцца непасрэдна "на руках" (пашпарт, у некаторых выпадках — пасведчанне аб нараджэннi дзяцей, пасведчанне аб шлюбе i г.д.) будзе неабходна падаваць толькi дакумент аб атрыманых даходах кожнага члена сям'i за апошнiя 12 месяцаў. Запыт на ўсё астатняе зробяць спецыялiсты органаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне.

— Што чакае тых, хто падасць недакладныя звесткi аб уласных даходах?

— Грамадзяне, якiя пададуць няпоўныя або недакладныя звесткi аб даходах, аўтаматычна пазбавяцца права на зварот па адрасную сацыяльную дапамогу на найблiжэйшыя 12 месяцаў. Да таго ж суму "пераплачанай" дапамогi ў сувязi з падманам давядзецца вярнуць — добраахвотна або па рашэннi суда.

— Цi будуць уведзеныя дадатковыя абмежаваннi пры прызначэннi адраснай сацыяльнай дапамогi?

— Так. Напрыклад, вызначана: у адраснай сацыяльнай дапамозе будзе адмоўлена ў выпадках, калi працаздольныя члены сям'i прэтэндэнтаў не працуюць або працуюць на ўмовах няпоўнага працоўнага часу па ўласнай iнiцыятыве. Аднак заўважу: гэта норма не датычыцца сiтуацый, калi няпоўная занятасць з'яўляецца iнiцыятывай наймальнiка.

Цi яшчэ. Зноў-такi дапамога не будзе выдзяляцца прэтэндэнтам, якiя набылi на працягу папярэднiх перад зваротам 12 месяцаў транспартны сродак — за выключэннем веласiпеда i мапеда. Праўда, апошняе абмежаванне — не для iнвалiдаў I i II груп, шматдзетных сем'яў i сем'яў, якiя выхоўваюць дзiця-iнвалiда.

— I апошняе. Цi пралiчвалася, колькi чалавек могуць атрымаць адрасныя выплаты на новых умовах у наступным годзе? I цi хопiць для такiх выплат грошай?

— Паводле нашых ацэнак з улiкам усiх новаўвядзенняў, колькасць атрымальнiкаў адраснай сацыяльнай дапамогi ўзрасце — у наступным годзе iх можа быць больш чым 300 тысяч чалавек. Прычым дастатковы для выплат дапамогi аб'ём сродкаў будзе запланаваны ў бюджэце.

Сяргей ГРЫБ.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Активисты РОО "Белая Русь" запустили воздушные шары с посланиями Мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика