У Беларусi з 1 студзеня 2010 года мяняецца механiзм прадастаўлення адраснай сацыяльнай дапамогi

Источник материала:  

Адпаведны Указ № 458 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 14 верасня.

Дакумент накiраваны на ўдасканаленне механiзма прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкi насельнiцтву, устаноўленага ўказам ад 14 снежня 2007 г. № 638.

Указ прадугледжвае наступныя меры па павышэннi эфектыўнасцi дзейнага механiзма прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогi.

Спрошчана працэдура прадастаўлення дапамогi: у адзiную сiстэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогi аб'яднаны два вiды дзяржаўнай падтрымкi грамадзян, устаноўленыя ўказам № 638, — штомесячная сацыяльная дапамога i безнаяўныя жыллёвыя субсiдыi, устаноўлены адзiны крытэрый патрэбнасцi грамадзян для прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкi.

Іншымi словамi, грамадзянам, у якiх сярэднедушавы даход нiжэйшы за ўстаноўлены ўрадам бюджэт пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва (крытэрый патрэбнасцi), замест названых двух вiдаў дзяржаўнай падтрымкi будзе прадастаўляцца адзiн яе вiд — штомесячная сацыяльная дапамога, якая можа накiроўвацца ў тым лiку на аплату жыллёва-камунальных паслуг. Пры гэтым грамадзяне будуць звяртацца ў адну iнстанцыю i прадстаўляць адзiн пакет дакументаў для назначэння такой дапамогi.

Акрамя таго, павышаны крытэрый патрэбнасцi для назначэння грамадзянам, якiя апынулiся ў цяжкай жыццёвай сiтуацыi, аднаразовай сацыяльнай дапамогi са 120 працэнтаў да 150 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва.

Павялiчаны таксама перыяд назначэння дапамогi ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогi да шасцi месяцаў (згодна з указам
№ 638 такая дапамога назначалася, як правiла, на тры месяцы). Сукупны даход сям'i (грамадзянiна) для назначэння дапамогi будзе вылiчацца за дванаццаць месяцаў, якiя папярэднiчалi месяцу звароту (а не за тры месяцы, як прадугледжвалася ўказам № 638).

Уведзены новы вiд дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогi — сацыяльная дапамога на аплату тэхнiчных сродкаў сацыяльнай рэабiлiтацыi. Такая дзяржаўная падтрымка будзе аказвацца незалежна ад даходу сям'i (грамадзянiна) дзецям ва ўзросце да 18 гадоў, якiя не прызнаны iнвалiдамi, але маюць патрэбу ў такiх сродках сацыяльнай рэабiлiтацыi па медыцынскiх паказаннях, а таксама iнвалiдам III групы (акрамя асобаў, iнвалiднасць якiх настала ў вынiку iх супрацьпраўных дзеянняў).

Дакументам таксама ўстаноўлена, што за ўтойванне звестак аб даходах, iншых вызначаных указам звестак, неабходных для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогi, сем'i (грамадзяне) будуць пазбаўляцца права на зварот па такую падтрымку i на яе атрыманне на дванаццаць месяцаў.

Указ уступае ў сiлу з 1 студзеня 2010 года.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Активисты РОО "Белая Русь" запустили воздушные шары с посланиями Мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика