Прапанова для айчынных вытворцаў

Источник материала:  

Мiнiстэрства гандлю сумесна з дэпартаментам па прадпрымальнiцтве Мiнiстэрства эканомiкi на базе КУП "Мiнскi аптовы рынак" на пастаяннай аснове арганiзуе выставу-кiрмаш для дробнарознiчнага i рознiчнага гандлю таварамi айчыннай вытворчасцi.

Мiнскi аптовы рынак размешчаны на плошчы 12 гектараў у вёсцы Таборы Мiнскага раёна (3-i кiламетр шашы Мiнск — Гродна). Тут ёсць аўтаномныя камунiкацыi, на тэрыторыi размешчаны гандлёвы павiльён, будынак агароднiнасховiшча, склад, кацельня, вагавая, чыгуначная ветка i iншае. Пад'язныя шляхi i сам рынак заасфальтаваныя, ёсць аўтастаянка на 15 тысяч квадратных метраў, зона мытнага кантролю аўтатранспарту. Гандлёвы павiльён мае плошчу больш за 7600 квадратных метраў. Адмiнiстрацыя рынку прапануе айчынным вытворцам некалькi дзясяткаў гандлёвых месцаў (у тым лiку адзiн павiльён на дваiх) плошчай ад 60 да 110 "квадратаў". Кошт арэнднай платы складае каля 7 еўра за квадратны метр у месяц.

Сяргей РАСОЛЬКА.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

←Активисты РОО "Белая Русь" запустили воздушные шары с посланиями Мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика