Малпы эвалюцыяніруюць? Шымпанзэ выкарыстоўваюць цэлы набор інструментаў для палявання на мурашак

Источник материала:  
05.09.2009

Група амерыканскіх вучоных пад кіраўніцтвам доктара Крыкета Санза надрукавала вынікі даследаванняў прыматаў, якія насялялі нацыянальны парк Конга Нуабале-Ндокі. Заолагі высветлілі, што шымпанзэ здольныя не толькі выкарыстоўваць адзінкавыя прымітыўныя прылады працы, як лічылася раней, але і карыстацца адразу некалькімі прыстасаваннямі ў залежнасці ад сітуацыі. Вучоныя знайшлі 1060 прыладаў і зрабілі 25 відэазапісаў працэсу палявання гамінідаў на мурашак-легіянераў. У месцах кармлення малпаў знайшлі ў сярэднім па 3,37 прылады працы. У 36 працэнтах выпадкаў гэта былі два тыпы прыладаў: палка для ўтыкання ў мурашнік, па якой насякомыя ўзбіраліся ўверх і траплялі ў лапы шымпанзэ, а таксама драўляны “штопар”, з дапамогай якога “буравілася” жытло мурашак... Разумныя малпы ведалі, калі трэба выкарыстоўваць той альбо іншы інструмент: калі мурашкі паводзілі сябе агрэсіўна, шымпанзэ трымаліся ад іх далей і выкарыстоўвалі доўгую палку. Цікава, што ў розных рэгіёнах Афрыкі чалавекападобныя малпы скарыстоўваюць розныя тэхнікі і прылады працы, шымпанзэ таксама схільныя браць прылады таварышаў, а не ствараць іх нанова. Больш таго, малпы нават пакідаюць іх побач з мурашнікамі для сваіх супляменнікаў. У Камеруне шымпанзэ расколваюць камянямі, як малаткамі, арэхі, а паўднёваамерыканскія прыматы раскопваюць імі глебу ў пошуках лічынак. Нядаўна вучоныя знайшлі гарылу, якая вызначала глыбіню ракі пры дапамозе шаста перад тым, як перайсці яе ўброд разам з дзіцем.

 (оригинал новости)
←Сваім ходам. Пенсіянер-вандроўнік з Мастоў з’ездзіў у адпачынак на Азоўскае мора на веласіпедзе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика