Рыгор ВАСІЛЕВIЧ: Мы працягваем шукаць варыянты больш эфектыўнага ўздзеяння на п'яных кіроўцаў

Источник материала:  

Генеральны пракурор Беларусi выказаў свой погляд наконт найвышэйшай меры пакарання, акрэслiў асноўную прычыну рэцыдыўнай злачыннасцi, агучыў суму штрафаў, спагнаную з п'яных кiроўцаў за першае паўгоддзе 2009 года...

Пра смяротнае пакаранне

Рыгор Васiлевiч выступае за прымяненне смяротнага пакарання ў дачыненнi да асобаў, якiя ўчынiлi асаблiва цяжкiя забойствы. Паводле яго слоў, "гэта мера суровая, але справядлiвая". Да слова, сёлета найвышэйшая мера пакарання прымянялася двойчы. Прысуд аб смяротным пакараннi быў вынесены ў дачыненнi да забойцы сямi пажылых жанчын у Драгiчынскiм раёне i ў дачыненнi да забойцы двух супрацоўнiкаў сельгаспрадпрыемства Салiгорскага раёна з мэтай завалодаць грашыма.

Пра рэцыдывiстаў

Каля 40 % раней судзiмых асобаў паўторна парушаюць нормы закона (на рахунку вялiкай колькасцi з iх асаблiва цяжкiя злачынствы). Такi дастаткова высокi паказчык рэцыдыўнай злачыннасцi, паводле слоў генеральнага пракурора, сведчыць пра тое, што папраўчыя калонii замест таго, каб ставiць злачынцу на правiльны шлях, пакуль выконваюць выключна функцыю iзаляцыi. "Неабходна як мага хутчэй мяняць сiстэму ацэнкi работы папраўчых устаноў, — лiчыць Рыгор Васiлевiч. — Крытэрыем эфектыўнасцi работы калонiй павiнна быць не колькасць выпушчаных на волю людзей, а колькасць асобаў, якiя вярнулiся ў месца пазбаўлення волi. Чым менш iх вернецца, тым лепш. Бо перш чым вярнуцца ў калонiю, раней судзiмы пазбавiць некага маёмасцi цi, горш за тое, жыцця, учынiць iншыя злачынствы".

Пра нецвярозых кiроўцаў

Калi ў 2007 годзе з кiроўцаў, якiя кiравалi транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, у якасцi штрафаў спагналi каля Br800 млн, то сёлета гэта сума склала каля Br12 млрд. Паводле слоў генеральнага пракурора, дасягнуць такiх паказчыкаў атрымалася ў тым лiку i дзякуючы намаганням органаў пракуратуры, якiя iнiцыявалi ўзмацненне меры адказнасцi да 1000 базавых велiчыняў. "Нецвярозымi за руль садзяцца не толькi мужчыны, але i жанчыны, — адзначыў Рыгор Васiлевiч. — Шмат прыкладаў, калi падобныя парушэннi здзяйснялiся неаднаразова. Мы працягваем шукаць варыянты больш эфектыўнага ўздзеяння на п'яных кiроўцаў".

Пра абрабаваннi банкаматаў

Выпадкi абрабавання абменных пунктаў i банкаматаў генеральны пракурор назваў "мiнi-эпiдэмiяй": гэта не больш чым гучныя справы, бо ў агульнай структуры злачынстваў яны не дамiнуюць. Значная частка банкаматаў у Беларусi знаходзiцца ў так званых "цёмных кутках", не абсталявана сiстэмай вiдэаназiрання. Гэта толькi на руку злачынцам. "Яшчэ вясной мы патрабавалi ад банкаў, каб яны выдзелiлi грошы на вiдэаапаратуру, а банкаматы i абменныя пункты перанеслi ў больш людныя месцы. Але пакуль зрухаў не бачым. Прычына ў тым, што многiя банкi лiчаць, што iм больш выгадна заплацiць страхоўку, чым набыць сiстэму вiдэаназiрання" Рыгор Васiлевiч адзначыў, што гэта памылковы падыход. Тут, на яго погляд, недапрацоўваюць i страхавыя кампанii.
 

Пра неабходнасць стварэння
асобнага следчага камiтэта

Гэта пакуль толькi iдэя, рэалiзоўваць якую не трэба спяшацца, лiчыць Рыгор Васiлевiч. Стварэнне асобнага следчага камiтэта не супярэчыць Канстытуцыi Беларусi i не сведчыць пра неэфектыўнасць работы ўжо iснуючых следчых органаў (наадварот, з кожным годам якасць следства паляпшаецца). "Iдэя стварэння асобнага следчага камiтэта прадыктавана неабходнасцю павысiць хуткасць i якасць следства, i тым самым павысiць забеспячэнне правоў i свабод грамадзян". А вось каму будзе падпарадкоўвацца камiтэт — Генеральнай пракуратуры цi напрамую кiраўнiку дзяржавы — пакуль невядома.

Пра карупцыю

"У жнiўнi, напрыклад, затрымалi па падазрэннi ў атрыманнi хабару кiраўнiка Адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна горада Мiнска. Вось так мясцовая ўлада займаецца ўмацаваннем закона? А чым займаюцца ў гэты час раённыя пракуратуры, чаму не рэагуюць на карупцыйныя злачынствы мясцовых чыноўнiкаў? Гэтага нельга дапускаць". Рыгор Васiлевiч выказаў думку, што Урад, МУС, КДБ, выканаўчыя камiтэты павiнны больш актыўна падключыцца да барацьбы з праявамi карупцыi. У сувязi з гэтым ён накiраваў ва Урад лiст, у якiм прапанаваў правесцi пасяджэнне Савета Мiнiстраў, і разгледзець пытанне выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ў краiне.

Пра "плюсы" i "мiнусы"
работы пракуратуры

Пазiтыўным момантам можна назваць тое, што колькасць злачынстваў у Беларусi сёлета скарацiлася на 9,6 %, у прыватнасцi, колькасць забойстваў зменшылася на 24 %, колькасць разбояў — на 30 %. Сярод адмоўных момантаў Рыгор Васiлевiч адзначыў пакуль што нiзкую эфектыўнасць каардынацыйных саветаў як на рэспублiканскiм, так i на абласным i раённым узроўнях. "Будзем спрабаваць надаць гэтым iнстытутам улады новае дыханне".

Надзея ДРЫЛА.

 

 

←Киоскеры Минщины создают «пивной фронт»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика