К 65-летию освобождения Беларуси. Братская помощь советских народов

Источник материала: БелТА  
19.04.2009 10:00 — Новости Общества
Братская помощь советских народов

Для аднаўлення народнай гаспадаркі ў вызваленыя раёны Беларусі з Навасібірска, у парадку брацкай дапамогі, накіроўваецца эшалон з розным абсталяваннем. Дасылаюцца такарныя, слясарныя, фрэзерныя варштаты і многа іншага абсталявання. Эшалон складаецца з 80 вагонаў.

З раду заводаў сельскагаспадарчага машынабудаўніцтва ў Беларусь прыбываюць сельскагаспадарчыя машыны і інвентар. З Алтайскага сельмашзавода прыбыло звыш тысячы конных плугоў, з Любарэцкага завода - 100 жняярак, 100 сенакасілак, 175 сартыровак, з Разанскага сельмашзавода - 500 акучнікаў. Для МТС паступіла таксама вялікая партыя розных інструментаў, каляровых металаў, сартавога жалеза і іншых матэрыялаў, неабходных для рамонту трактароў і прычэпнага інвентара.

Машынна-трактарныя станцыі Горкаўскай вобласці абавязаліся для аднаўлення МТС вызваленых раёнаў Беларусі накіраваць 108 трактароў з адпаведнай колькасцю прычэпнага інвентара, а таксама трактарыстаў. Свае абавязацельствы машынна-трактарныя станцыі Горкаўскай вобласці поўнасцю выканалі. З кожным трактарам для працы ў Беларусі прыбыло па аднаму трактарысту. Апрача таго, прыехалі 11 брыгадзіраў трактарных брыгад і 4 участковыя механікі.

Гаркаўчане ўзялі на сябе яшчэ адно абавязацельства - да ўборкі зернавых адрамантаваць і дадаткова накіраваць у Беларусь 10 камбайнаў /Из сообщений в газете "Савецкая Беларусь"/.
←Праздник Пасхи пробуждает стремление быть милосердными и нести ближним добро - Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика