У рэспубліку вярнулася доўгачаканае летняе цяпло, і сельгаспрадпрыемствы Карэліцкага раёна аднавілі актыўныя тэмпы корманарыхтоўчых работ, якія вымушаны былі знізіць з-за пахмурнага надвор’я і дажджоў. Сёння, па словах спецыялістаў, усталявалася самае спрыяльнае надвор’е для палявых работ — цёпла, суха, глеба добра ўвабрала вільгаць.
Паводле аператыўных дадзеных на 11 чэрвеня, у раёне скошана 8849 га траў першага ўкосу, што складае 57% ад плана. Убраны 91% ад скошанага. Па тэмпах касьбы лідзіруюць ДП «Лукі-Агра» (84%), СВК «Маяк-Заполле» (70%) і СВК «Жухавічы» (68%).
У раёне нарыхтавана 52424 т сенажу (32% ад планавых паказчыкаў) і 133 т сена (1%).
Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць СВК «Жухавічы» (8071 т, 27%), СВК «Свіцязянка-2003» (7397 т, 32%) і СВК «Маяк-Заполле» (6581 т, 33%).
На адну ўмоўную галаву жывёлы цяпер у гаспадарках раёна назапашана 5,1 ц кармавых адзінак. Патрэба ў аб’ёмістых кармах на год складае 28 ц карм. адз. у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы. Плануецца нарыхтаваць 33 ц карм. адз.
Найбольш высокую забяспечанасць кармамі паказваюць ДП «Цырын-Агра» — 9 ц карм. адз., ДП «Лукі-Агра» — 7 ц карм. адз., СВК «Маяк-Заполле» — 6 ц карм. адз., ДП «Чарняхоўскі-Агра” — 5,4 ц карм. адз., ДП «Царука» — 5,4 ц карм. адз.
Па тэмпах касавіцы Карэліцкі раён уваходзіць у пяцёрку мацнейшых (57%). Лідзіруюць Бераставіцкі (80%), Гродзенскі (78%), Ваўкавыскі (62%) і Мастоўскі (57%) раёны.
Па аб’ёмах нарыхтаванага сенажу Карэліцкі раён знаходзіцца на трэцяй пазіцыі, саступаючы Гродзенскаму (50%) і Бераставіцкаму раёнам (36%).
Па нарыхтоўцы кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы Карэліцкі раён займае другую пазіцыю на Гродзеншчыне. Апярэджваюць карэліцкіх аграрыяў толькі работнікі Гродзенскага раёна.
Іна ЛЕЙКА