Лепшыя жывёлаводы ААТ «Княж» узнагароджаны грашовымі прэміямі ў межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі

Источник материала:  
03.03.2020 —

Лепшыя жывёлаводы ААТ «Княж» узнагароджаны грашовымі прэміямі ў межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыіПрацягам рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” стала наведванне адкрытага акцыянернага таварыства “Княж”, а менавіта жывёлагадоўчых ферм “Германавічы” і “Сталіца”. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская павіншавала з высокімі працоўнымі паказчыкамі жывёлавода Раісу Буткевіч, якая працуе на цэнтральнай ферме аграгарадка Германавічы, уручыла ёй грашовую прэмію.
На ферме “Сталіца” ужо амаль трыццаць год працуюць разам муж і жонка Іван і Валянціна Рубніковічы. Яны вырошчваюць цялят ва ўзросце ад двух да шасці месяцаў. У гурце ўтрымліваецца 110 жывёл. Прывагі даволі значныя, у сярэднім у месяц больш за 600 грамаў. Муж і жонка займаюць лідзіруючыя пазіцыі не толькі ў сваім сельгаспрадпрыемстве, але і ў раёне. Іван і Валянціна за сваю добрасумленную працу таксама атрымалі грашовую прэмію ў межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика