У гонар адказных і сумленных

Источник материала:  
03.03.2020 —
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Зімой і летам, сонечным днём і ў непагадзь адказна і сумленна працуюць жывёлаводы Нясвіжскага раёна. У іх адрас пры ўручэнні падзячных лістоў і каштоўных падарункаў у рамках акцыі “Наш жывёлавод” гучалі словы падзякі, павагі і захаплення.

У ААТ “Юшавічы”, якое па выніках 2019 года стала пераможцам сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна, выказаць словы ўдзячнасці лю-дзям працы прыехалі галоўны бухгалтар Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Кучура і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык. Перадавікі жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі сабраліся ў сельскім клубе за кубкам гарбаты. Работнікі клуба і мясцовай школы падрыхтавалі музычныя нумары. Да прысутных звярнуўся дырэктар ААТ “Юшавічы” Алег Вінаград, які падвёў вынікі працы і падзякаваў сваім людзям. Добрыя словы гучалі ў адрас жывёлавода Вячаслава Санько, якому, дарэчы, напярэдадні споўнілася 70 гадоў, аднак, нягледзячы на свой узрост, Вячаслаў Арсенцьевіч спраўна выконвае свае абавязкі. Падзячнымі лістамі Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК былі ўзнагароджаны аператары машыннага даення Таццяна Васілеўская, Алена Ачкас, Таццяна Чыркова.

У гонар адказных і сумленных

Жывёлаводы ДП “ЭБ “Свеклавічная”
са старшынёй прафкама Алёнай Галяновіч (злева)

У рамках акцыі “Наш жывёлавод” таксама прымалі віншаванні працаўнікі ДП “ЭБ “Свеклавіч-ная”, якія па выніках 2019 года занялі другое месца ў раёне сярод сельскагаспадарчых арганізацый  (удой на карову склаў 7287кг (+829 кг да ўзроўню 2018 года).

Акрамя таго, каштоўнымі падарункамі  райкама прафсаюза работнікаў АПК былі адзначаны лепшыя працаўнікі ферм ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, ЗАТ “1 Мая”, ААТ “Грыцкевічы”, ААТ “Новае жыццё”, ААТ “Лань – Нясвіж”, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і ААТ “Сейлавічы”. Акцыя “Наш жывёлавод” працягваецца. Напера- дзе — новыя імёны, новыя ўзнагароджаныя працаўнікі жывёлагадоўчай галіны.

 “НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Дояр из СХФ им. Ю. Смирнова в числе лучших работников животноводства Витебщины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика