Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак рассказывает о впечатляющих итогах сельскохозяйственного года и амбициозных планах

Источник материала:  
16.11.2019 —

Завяршаецца перыяд сезонных палявых работ, і разам з заўтрашнім выхадным днём у дамы сельскіх працаўнікоў прыйдзе іх прафесійнае свята. У сферы аграрнай вытворчасці раёна працуе 2804 чалавека, а гэта — траціна эканамічна занятага насельніцтва Карэліччыны. І ў бягучым годзе ў тутэйшых аграрыяў ёсць не адна падстава для святочнага настрою: па выніках працы за год галіна сельгасвытворчасці паспяхова выходзіць на прагнозныя паказчыкі і ёсць цвёрдая ўпэўненасць, што год будзе завершаны паспяхова. Пра тое, якімі намаганнямі і стараннямі дасягаюцца прыбаўкі ў ураджаях, надоях і прывагах, у інтэрв’ю расказвае старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Леанідавіч ШАЙБАК.

Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак рассказывает о впечатляющих итогах сельскохозяйственного года и амбициозных планах

✅ — Віктар Леанідавіч, што радуе, натхняе і абнадзейвае на цяперашнім этапе развіцця сельскагаспадарчай галіны раёна?

— Хочацца падкрэсліць, што ў разрэзе Гродзенскай вобласці ў Карэліцкім раёне самая высокая шчыльнасць працаўнікоў у сельскай гаспадарцы. Чалавечым рэсурсам наш раён забяспечаны. Валавая вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі складае 105,7% пры заданні 103,1%. Гэта значыць можна з упэўненасцю сказаць, што запланаваны аб’ём вырабленай прадукцыі сельскай гаспадаркі будзе выкананы.

Важна, што нягледзячы на пэўныя цяжкасці мы здолелі захаваць свае працоўныя калектывы, не пайшлі па простым шляху ўзбуйнення прадпрыемстваў. І хоць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу нашага раёна па шэрагу прычын розная, але сёння 9 з 10 прадпрыемстваў працуюць з прыбыткам. Аграрыям забяспечана выплата годнай заработнай платы. За 10 месяцаў сярэдні заробак у аграпрамысловым комплексе складае 725 рублёў. У шэрагу паспяховых гаспадарак такіх, як «Свіцязянка-2003», «Лукі-Агра», «Маяк-Заполле», «Жухавічы» яна дасягае 1000 і больш рублёў. Мы здолелі не толькі захаваць, але і мадэрнізаваць інфраструктуру на вёсцы: школу, дзіцячы сад, амбулаторыю або фельчарска-акушэрскі пункт. Гэта на самой справе вельмі няпроста.

Работнікі аграпрамысловага комплексу раёна выканалі дзяржаўныя заказы па вытворчасці збожжа, цукровых буракоў, рапсу і льновалакна. Ураджайнасць і валавы збор гэтых культур парадавалі аграрыяў. Так, буракоў сабралі па 616 цэнтнераў на круг пры валавым зборы 215 тысяч тон. Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы далі па 53 цэнтнеры з гектара, валавы збор склаў амаль 107 тысяч тон. Рапс таксама ўрадзіў: 35,9 цэнтнера з гектара і 9528 тон. Добры выдаўся ў гэтым годзе і лён: атрымана 38 цэнтнераў з гектара, што дазволіць цалкам загрузіць вытворчыя магутнасці Карэліцкага льнозавода. Вытворчасць малака ў гэтым годзе складзе 6 тон 150 кілаграмаў на карову. Гэта плюс 115 кілаграмаў да ўзроўню мінулага года. Вядома, лічбы вялікія, але лічу, што карэліцкія жывёлаводы здольныя на большае: можна дасягнуць паказчыка ў 6 тон 500 кілаграмаў малака на адну карову.

Нашы жывёлаводы дэманструюць адзін з самых высокіх паказчыкаў у Гродзенскай вобласці па прывагах буйной рагатай жывёлы — 735 грамаў (другі вынік пасля Гродзенскага раёна) і свіней — 700 грамаў (таксама другі вынік). Па вытворчасці малака Карэліцкі раён займае 17 месца ў рэспубліцы і 4 месца ў Гродзенскай вобласці.

Першарадная наша задача — эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці. Важна не толькі вырасціць ураджай, надаіць досыць малака і вырасціць мяса, але і скараціць выдаткі на вытворчасць. Мы павінны займацца паглыбленым развіццём пашыранай вытворчасці сельскай гаспадаркі, гэта значыць думаць пра заўтрашні дзень. Павялічваючы вытворчасць, зніжаючы выдаткі, мы можам дасягнуць эфектыўнасці. Важна захаваць тое, што маем, і прымножыць. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу аграрыям па павелічэнні аб’ёму вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і павелічэнні эфектыўнасці. Толькі такім чынам мы палепшым айчынны экспартны патэнцыял і ўмацуем дабрабыт раёна, вобласці і краіны ў цэлым.

✅ — Вы расказалі пра сітуацыю ў цэлым. А калі браць канкрэтыку, то ў якіх калектывах сёння маецца найбольш стабільны прырост вытворчасці?

— Самы высокі ўзровень вытворчасці малака ў мінулым годзе дасягнуты ў СВК «Свіцязянка-2003»: 9 тон 188 кілаграмаў на адну карову. Другі ў турнірнай табліцы — СВК «Маяк-Заполле» з вытворчасцю ў 7 тон 663 кг, трэці паказчык у «Жухавіч» — 7 тон 523 кг, чацвёрты — у «Лукі-Агра» — 6 тон 723 кг. Па выніках працы за бягучы год сельгаскааператыў «Свіцязянка-2003» атрымае амаль 10 тон малака. Нашым жывёлаводам ёсць на каго раўняцца. Павелічэнне вытворчасці малака на 248 кг маюць і «Жухавічы». Адкуль такая стабільнасць? Гэта ў першую чаргу захаванне неабходнай тэхналогіі вытворчасці ў паўсядзённай працы, работа з кадрамі, тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыя аб’ектаў жывёлагадоўлі. Ад вытворчасці і продажу малака ў скарбонку сельгаспрадпрыемства кожны дзень капае капейка. Адсюль і дастойная заработная плата. Немалую ролю ў поспеху прадпрыемства адыгрывае і асоба кіраўніка, яго ўменне бачыць мэту, ведаць, як яе дасягнуць, і ўмела весці за сабой людзей.

✅ — Вы сказалі аб тым, што не ўсе 10 існуючых на Карэліччыне сельгаспрадпрыемстваў працуюць эфектыўна. Некаторыя з іх працуюць па ўказе № 399 «Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый». Як у іх складваецца сітуацыя

— У стадыі фінансавага аздараўлення знаходзяцца чатыры сельгаспрадпрыемствы: «Малюшычы», «Цырын-Агра», «Чарняхоўскі-Агра» і птушкафабрыка «Чырвонаармейская». Тры з іх маюць стабільныя эканамічныя паказчыкі, працуюць з прыбыткам і абаротнымі сродкамі. Размаўляючы з кіраўнікамі гэтых прадпрыемстваў, я іх запэўніваю ў тым, што паступова выйсці на эфектыўную працу можна за кошт скарачэння сабекошту вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і паляпшэння эканамічных паказчыкаў. Гэта цалкам рэальна ў нашым раёне. Судзіце самі. Нарыхтоўка кармоў прайшла на выдатна: атрыманы 31 цэнтнер кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву. А гэта значыць, што камфортная зімоўка для грамадскага пагалоўя ўжо забяспечана. У нашых засеках досыць канцэнтраваных кармоў і зернефуражу.

Зроблены вялізны задзел і на зямлі. Бо ўсё: і хлеб на нашым стале, і корм у жывёлагадоўлі, і вялікае малако, якое прыносіць прыбытак, — пачынаецца з зямлі. Ужо сёння ўнесена больш за 130 тысяч тон арганічных угнаенняў пры запланаваных 510 тысячах тон, практычна пад поўную патрэбнасць ураджаю будучага года — мінеральныя ўгнаенні. У добрыя агратэхнічныя тэрміны пасеяна больш за 13 тысяч гектараў азімых збожжавых. Вялікую ролю адыгрывае забяспечанасць энерганасычанымі трактарамі, высокапрадукцыйнымі кормаўборачнымі і збожжаўборачнымі камбайнамі. У гэтым годзе мы набылі шмат шыроказахватных камбінаваных машын і механізмаў, якія будуць эфектыўна працаваць у сферы АПК.

У наступным годзе ў сельгаспрадпрыемствах «Чарняхоўскі-Агра», імя Царука, «Малюшычы», «Цырын-Агра» і племзавод «Карэлiчы» пройдзе маштабная рэарганізацыі аб’ектаў жывёлагадоўчай галіны.

✅ — Якую планку Вы як кіраўнік раёна ставіце перад аграрыямі на будучы год?

— Планы даволі амбіцыйныя. Мець не менш за 6,5 тон малака ад каровы. Рэалізаваць 15 тысяч тон мяса, больш за 80 тысяч тон малака. Гэта цалкам па сілах нашым людзям. Бо за 10 месяцаў бягучага года рэалізавана 12 тысяч тон мяса і амаль 60 тысяч тон малака.

✅ — Што хацелі б пажадаць вяскоўцам і партнёрам па аграпрамысловаму комплексу ў сувязі з прафесійным святам?

— Мне вельмі хацелася б, каб на Карэліччыне больш з’яўлялася маладых сем’яў і нараджалася дзяцей, каб яны заставаліся на роднай зямлі і тут працавалі. Бо шчасце чалавека — у дзецях, у сям’і. Калі будуць моцнымі сям’і, будзе расці і наш дабрабыт. Для гэтага мы і працуем.

Усім, хто знайшоў сваё прызнанне ў працы на зямлі і ў сферы аграрнай вытворчасці, хочацца пажадаць здароўя, аптымізму, дастатку, спрыяльнага надвор’я, і каб ніва іх прафесійнай дзейнасці заўсёды акуплялася добрымі ўраджаямі, надоямі і прыбаўленнямі.

Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак рассказывает о впечатляющих итогах сельскохозяйственного года и амбициозных планах


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика