Урачыста і весела прайшлі 24 жніўня “Дажынкі” ў эксперыментальнай базе “Свеклавічная”. Хлебаробаў са святам павіншавала Вікторыя Сайкова — загадчык планава-эканамічнай групы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама. Ёй уручылі галоўны каравай, які сімвалізуе заканчэнне жніва.

Загадчык планава – эканамічнай групы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама Вікторыя Сайкова ўручае каштоўны падарунак галоўнаму інжынеру- энергетыку гаспадаркі Валерыю Пузіноўскаму

Ганаровую грамату і прэмію
атрымаў экіпаж камбайна“Лексіён”
у складзе Радзівона Панкрата
і Аляксандра Платуна, які намалаціў 1487,34 тоны зерня і заняў першае месца ў “Свеклавічнай”

Галоўны аграном Яўген Саліта (справа) ўручае дажыначны сноп кіраўніку
прадпрыемства Віталю Панкрату

Настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы
г.п. Гарадзея протаіерэй Аляксандр Цяляк
асвячае караваі з мукі новага ўраджаю

Мясцовыя артысты прапанавалі гледачам мініяцюру: як вяскоўцы Міхась і Ганна
трапілі на свята хлебаробаў

Вадзіцель Генадзь Янкоўскі атрымаў Ганаровую грамату за 1 месца на адвозцы зерня. На машыне “ГАЗ-САЗ-2507” ён перавёз 1511, 64 тоны

На свяце выступалі ўдзельнікі творчых калектываў Завітанскага клуба-бібліятэкі, Гарадзейскага пасялковага дома культуры і Новагарадзейскага сельскага цэнтра культуры і адпачынку

Спявае Таццяна Хоміч

На святочную пляцоўку выязджае калона сельскагаспадарчай тэхнікі, на якой працаўнікі
ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” праводзілі ўборку ўраджаю
“Дажынкі” — абрад завяршэння жніва — славянскія народы святкавалі сотні гадоў. Шмат рытуалаў, звязаных з вырошчваннем хлеба, уключала гэта свята — дар вянка і каравая “Гаспадар”, дажыначны сноп, рытуал “завівання барады”, “заклік” ураджаю будучага года, святочная трапеза, пачастунак гасцей і многае іншае. На жаль, абрад доўгі час знаходзіўся ў забыцці. Але ўсё ж такі аказаўся такім моцным, што ні годы, ні войны не змаглі яго знішчыць. І цяпер ён адрадзіўся ва ўсёй сваёй красе. Па меншай меры, у Беларусі праводзіцца каля 25 гадоў маштабна і маляўніча.
Камбайнерам, вадзiцелям, аператарам збожжасушыльных комплексаў на “Дажынках” уручылі Ганаровыя граматы, падзякі і падарункі.
Не толькі хлебаробы, але і госці свята па вартасці ацанілі старанні арганізатараў. На гэтых “Дажынках” было весела, святочна, шматлюдна. Усе ўдзельнікі свята маглі пазнаёміцца з сельскагаспадарчай тэхнікай, на якой нашы аграрыі праводзяць комплекс работ ад сяўбы да ўборкі ўраджаю.
Дзмітрый ЯШЧАНКА.