У Вязаўніцы прайшоў раённы конкурс тэхнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак

Источник материала:  
30.08.2019 —

Прафесійнае майстэрства

Экзамен здадзены, чакаем вынікаў!

Сустрэчу важнага ў жывёлагадоўлі звяна спецыялістаў, якая прайшла ў мясцовым клубе, хутчэй можна назваць нават не конкурсам, а экзаменам на прафесійную прыгоднасць. Была і камісія, у якую ўваходзілі вядучыя заатэхнікі-селекцыянеры Ганна Савіна і Алена Талалуева, а таксама заатэхнік-селекцыянер Валянціна Масквіна з РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства”, урач-гінеколаг райветстанцыі Канстанцін Сысой, дырэктар мясцовага філіяла дзяржплемпрадпрыемства Наталля Губар.

Конкурс уключаў праверку вядзення журналаў, веданне правільнай падрыхтоўкі рабочага месца, тэхналогіі асемянення і шмат іншага. Напачатку ўдзельнікі пісьмова адказвалі на 25 тэставых пытанняў за 15 хвілін. Лепшыя вынікі паказалі Віктар Мацвеенка з філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” і Людміла Доўнар з ААТ “Авангард-Ніва”. Яны ж маюць і нядрэнныя паказчыкі па выхадзе цялят на 100 кароў, што пацвярджае ўплыў тэорыі на практыку.

Тут жа была магчымасць паказаць правільнасць правядзення некаторых маніпуляцый са спецабсталяваннем. Той, хто думае, што асемяніць карову — справа няхітрая, памыляецца: працэдуры папярэднічае многа падрыхтоўкі. I ад таго, як будуць захаваны неабходныя патрабаванні, залежыць яе паспяховасць.

Падчас сустрэчы спецыялісты дзяліліся меркаваннямі, справамі ў сельгаспрадпрыемствах. Праблем на сёння ў раёне па аднаўленні статка нямала. І эфектыўнасць залежыць не толькі ад работы асемянатара, на рэпрадукцыйныя якасці кароў уплываюць стан здароўя, умовы ўтрымання, рацыён. Так што добрых вынікаў на ферме можна дасягнуць толькі агульнымі намаганнямі.

У Вязаўніцы прайшоў раённы конкурс тэхнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак

А пераможцамі сталі Віктар Мацвеенка — у яго 1 месца, другі вынік у Святланы Белаушка з ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, на трэцяй пазіцыі Людміла Доўнар з ААТ “Авангард-Ніва” і Святлана Цыганкова з філіяла. Іх і павіншавалі канцэртнымі нумарамі самадзейныя артысты Вязаўніцкага СДК.

А кожная з гаспадарак падрыхтавала працаўнікам падарункі. Бонусам стане і хадайніцтва Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства перад нашым райсельгасхарчам аб павышэнні класнасці шэрагу ўдзельнікаў конкурсу. А не за гарамі ўжо і абласное першынство.

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

←Осень — время сеять зерновые

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика