Работники КСУП «Луки-Агро» первыми на Кореличчине приступили к уборке рапса

Источник материала:  
09.07.2019 —

Не так даўно карэліцкія аграрыі ўвайшлі ў адзін з самых адказных і, бадай што, найпрыемнейшых перыядаў аграрнага цыкла – уборачную кампанію, якая дазваляе пабачыць рэальны вынік шматмесячнай напружанай працы. Першы на чарзе – азімы рапс, да абмалоту якога ўжо прыступілі пяць гаспадарак раёна: КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, КСУП “Малюшычы”, КСУП “Лукі-Агра”, СВК “Жухавічы” і КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Сёння-заўтра ўборка рапсу пачнецца і ў астатніх сельгаспрадпрыемствах Карэліччыны.

Работники КСУП «Луки-Агро» первыми на Кореличчине приступили к уборке рапса

З пачатку ліпеня першымі ў раёне да абмалоту алейнай культуры прыступілі працаўнікі КСУП “Лукі-Агра”, якія на раніцу аўторка дасягнулі найвышэйшых у раёне вынікаў: з запланаваных 230 га ўбрана 142 гектара, альбо 62%, намалочана 454 тоны чорнага золата пры ўраджайнасці 32 ц/га.

– Першапачаткова ўбіраем тыя ўчасткі, якія пацярпелі ад спякоты. Па меры паспявання алейнай культуры пераходзім на іншыя плошчы, – адзначае вядучы аграном-аграхімік КСУП “Лукі-Агра” Юрый Тананка. – Увогуле, сёлета рапсу не хапіла вільгаці. Але перазімавала алейная культура добра. Усё, што залежыла ад нас, мы зрабілі: у неабходныя агратэхналагічныя тэрміны тройчы падкармілі рапс азотнымі ўгнаеннямі, правялі апрацоўкі ад шкоднікаў і хвароб. Аднак надвор’е дыктуе свае ўмовы. Дарэчы, у мінулым годзе да ўборкі прыступілі значна пазней. Сёлета ж да канца тыдня плануем абмалаціць усе плошчы. Якая будзе канчатковая ўраджайнасць азімага рапсу, даведаемся крыху пазней. Аднак па меры пераходу на лепшыя ўчасткі яна ўзрастае.

Работники КСУП «Луки-Агро» первыми на Кореличчине приступили к уборке рапса

Ва ўрочышчы Камяніца непадалёк ад вёскі Вышкава, дзе давялося асабіста пабачыць, як у кузавы МАЗаў сыплецца чорнае золата ўраджаю-2019, на ўборцы рапсу працавалі два камбайнавыя экіпажы: на “Лексіёне” – Андрэй Штэйн з памочнікам Аляксеем Гоцкам, на “Джон-Дзіры” – Аляксандр Зуська і Андрэй Крапіўніцкі. Як толькі бункеры камбайнаў напаўняліся алейнымі зярнятамі, да іх пад’язджалі аўтамабілі, якія імчалі рапсавы ўраджай на зернесушыльны комплекс. Дарэчы, вадзіцелі КСУП “Лукі-Агра” Ігар Шыран і Сяргей Валько распачалі ўборачную-2019 на нядаўна набытых МАЗах 555026.

Работники КСУП «Луки-Агро» первыми на Кореличчине приступили к уборке рапса

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Началась уборочная кампания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика