На конкурсе племянных кароў
малочнай пароды, што праходзіў
падчас міжнароднай выставы
“Белагра-2019”, карова Шайен з МТФ “Новы Сноў” СВК “Агракамбінат Сноў” заняла другое месца сярод жывёлін
трэцяй лактацыі.
Дэманстравалася на выставе і першацёлка Мечта с МТК “Сычы”, якая “прывезла” дамоў атэстат І ступені. “У яе выдатныя паказчыкі: дае больш за 39 кілаграмаў малака ў суткі, тлустасць яго — 3,93 %, утрыманне бялку — 3,4 %, — расказвае загадчык МТК “Сычы” Анастасія Роўда. — Ускладваем на яе вялікія спадзяванні: поў-насцю патэнцыял раскрыецца на чацвёртай лактацыі”.
Даглядалі і даілі сваіх падапечных на выставе ветурач Андрэй Кадлубай, аператар па штучным асемяненні кароў Андрэй Чаргейка, аператары машыннага даення Алена Астроўская і Наталля Вялічка.
Другое месца ў намінацыі “чацвёртая лактацыя і вышэй” заняла карова Роза з МТК “Жанкавічы” ААТ “Новае жыццё”. Як расказала заатэхнік-селекцыянер гаспадаркі Тамара Чурак, якая з аператарам па штучным асемяненні Аляксандрам Лабажэвічам суправаджала карову на выставе, ад Розы атрымліваюць штодзённа 51 — 56 кілаграмаў малака. Пры сярэднім надоі за 2018 год па гаспадарцы 8410 кілаграмаў Роза дала за трэцюю лактацыю 11759 кілаграмаў малака тлустасцю 3,75 %, з утрыманнем 3,43 % бялку.
Нашы рагатыя прызёры ўзнагароджаны Кубкамі, дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.