4—9 чэрвеня пройдзе Міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2019”. Размесціцца яна традыцыйна пад Мінскам, у Шчамысліцы, у гандлёва-лагістычным цэнтры “Глобус Парк”. Форум аб’яднае выставы “Харчовая індустрыя”, “Белферма”, “Бел-прадукт”, “Прадмаш. Холад.Упак”. Удзел у ім прыме звыш 600 кампаній з 29 краін, у т.л. Аўстрыі, Балгарыі, Германіі, ЗША, Індыі, Казахстана, Кітая, Нідэрландаў, Польшчы, Чэхіі… Для параўнання: у 2017 годзе ўдзельнічала 507 кампаній, летась — 536.
Рыхтуюцца да “Белагра-2019” і прадпрыемствы АПК Нясвіжчыны.