У КУВСП імя Маркава і ААТ «Буеўшчына» ўзнагародзілі перадавікоў пасяўной

Источник материала:  
11.05.2019 —

У КУВСП імя Маркава і ААТ «Буеўшчына» ўзнагародзілі перадавікоў пасяўнойПрацоўныя рукі, якія не ведаюць адпачынку і стомы, заўсёды былі і застаюцца ў пашане. Нездарма існуе крылаты выраз у рускай мове: “Хвала рукам, что пахнут хлебом!”. Дзякуючы працаўнікам вёскі, іх карпатлівай рабоце, мы штодзень маем бохан духмянага хлеба на сваім стале, бо аграрыі заўсёды клапоцяцца пра харчовую бяспеку нашай краіны.

Калі амаль скончылася вясенняя пасяўная кампанія ў сельгаспрадпрыемствах раёна — самы час падвесці вынікі зробленаму, узнагародзіць і падзякаваць за працу работнікаў вёскі. У КУВСП імя Маркава на мінулым тыдні лепшыя механізатары атрымалі падзякі, падарункі і пачулі ад кіраўніцтва, адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта гаспадаркі словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў. Заслужаныя ўзнагароды з рук дырэктара  Юрыя Лазарца атрымалі механізатары Аляксандр Кірэй, Аляксандр Руткоўскі і Канстанцін Юдыцкі.

Не застаецца па-за ўвагай у кіраўніцтва ААТ “Буеўшчына” праца мясцовых аграрыяў. Тут таксама адзначылі перадавікоў. Падзякі за працу атрымалі сеяльшчык Аляксандр Парпуціс і Уладзімір Падоба. Апошні быў заняты на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу. Намеснік кіраўніка гаспадаркі Аляксандр Гернат падкрэсліў, што ў сельгаспрадпрыемстве кожную вясну распрацоўваюцца ўмовы працоўных спаборніцтваў для тых, хто заняты на падрыхтоўцы глебы і сяўбе. Пераможцы атрымліваюць граматы, каштоўныя падарункі, грашовыя прэміі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

У КУВСП імя Маркава і ААТ «Буеўшчына» ўзнагародзілі перадавікоў пасяўной У КУВСП імя Маркава і ААТ «Буеўшчына» ўзнагародзілі перадавікоў пасяўной

Comments are closed.

Яндекс.Метрика