Жизненный путь Вячеслава Трофимчика

Источник материала:  
07.05.2019 —

Упраўляючы другім вытворчым участкам СВК “Маяк-Заполле” Вячаслаў Трафімчык нарадзіўся 25 красавіка, якраз у той час, калі на палях гудуць трактары, а ў глебу кладуцца зярняты, з якіх вырасце будучы ўраджай. Напэўна, гэтая акалічнасць і стала вырашальнай у выбары жыццёвага шляху аграрыя.

Жизненный путь Вячеслава Трофимчика

А жыццё Вячаслаў Трафімчык звязаў з тым, да чаго быў звыклы з дзяцінства, – з працай на роднай зямлі. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Мянюцічы Красненскага сельсавета ў сялянскай сям’і. У адзінаццацігадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у вёску Загор’е. Вучыўся спачатку ў Тудараўскай васьмігадовай школе, затым у школе ў г.п. Карэлічы.

Адслужыўшы ў арміі, у 1979 годзе вярнуўся на малую радзіму. І пачаў працаваць аддана, старанна, плённа на карысць маякоўскай зямлі. Спачатку займаў пасаду агранома ўчастка калгаса “Маяк”. У верасні 1984 года назначаны загадчыкам участка.

Маючы прагу да ведаў, у 1985 годзе Вячаслаў Аляксеевіч скончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці “Агранамія”. З 2006 года і па сённяшні дзень з’яўляецца ўпраўляючым участка №2 СВК “Маяк-Заполле”.

– У маёй працоўнай кніжцы ўсяго адзін запіс, – адзначае ён. – Вось і трыццаць дзявятая пасяўная скончылася. Добра яна прайшла, спакойна, размерана. Пасеялі ў аптымальныя тэрміны. Але год на год не прыходзіцца. Як вядома, у справе земляроба шмат залежыць ад надвор’я.

Славіцца СВК “Маяк-Заполле” сваімі ўраджайнымі вынікамі. Цікава, у чым сакрэт поспеху?

– Каб дасягнуць жадаемага, трэба працаваць. І справу сваю любіць, гарэць ёю, – дзеліцца Вячаслаў Трафімчык. – Хоць і тэхніка ў гаспадарцы новая, сучасная, але чалавечы фактар застаецца вырашальным. У гэтым плане мне пашанцавала. Калектыў у нас працавіты, сумленны. Кожны ведае сваю справу і імкнецца выканаць яе як мага лепш.

Неаднаразова плённая праца ўпраўляючага ўчастка №2 СВК “Маяк-Заполле” адзначалася высокімі ўзнагародамі. У 2002 годзе яму ўручаны ордэн Пашаны, у 2015 годзе – Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Чарговая ўзнагарода супала з 60-годдзем Вячаслава Трафімчыка. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская накіравалася на мехмайстэрні “Паланая” СВК “Маяк-Заполле”, каб уручыць юбіляру Ганаровую грамату Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і пажадаць здароўя, аптымізму, шчасця і новых працоўных здабыткаў.

Зададзенае пытанне: “Як адзначаеце дзень нараджэння?” гучала, бадай што, рытарычна.

– На працы. Падчас пасяўной не да святкавання, – сціпла адказаў Вячаслаў Аляксеевіч – Але цёплыя словы заўсёды ўздымаюць настрой і надаюць жаданне працаваць і дасягаць толькі лепшых вынікаў.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←В числе лучших руководителей агропромышленного комплекса Брестской области есть и представители Пинщины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика