На 76 позиции из 118 районов находится Осиповщина по итогам работы в животноводстве

Источник материала:  
15.02.2019 —

Пакуль з мінусам

Па падведзеных Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання краіны выніках работы ў жывёлагадоўлі за 2018 год Асіповіччына знаходзіцца на 76 пазіцыі са 118 раёнаў рэспублікі.

Малочны здабытак ад кожнай рагулі склаў 4123 кілаграмы — на 391 кг менш, чым пазалетась. Узровень вышэйшы за сярэднеабласны (4037), але недацягвае да рэспубліканскага (5004). Значна знізілася на асіповіцкіх фермах не толькі вытворчасць малака — паказчык адпавядае 90%, але і мяса — 60,7%, штосуткі жывёла прыбаўляла ўсяго па 310 грамаў (-169).

Аднак ёсць і прыемныя навіны: у рэспубліканскім спісе сельгасарганізацый з прадукцыйнасцю дойнага статка больш за 6000 кіла-грамаў малака знаходзіцца і філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. У гаспадаркі 95 месца з 298. Нашым лепшым сельгаспрадпрыемствам атрымана 14442 тоны малака — 108,3% да 2017 года, а кожная карова ў сярэднім дала па 7414 кг — на 560 больш, чым у адпаведным папярэднім перыядзе.

←В ОАО «Дрибин-Агро» подвели итоги работы 2018 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика