Кореличский район поставляет продукцию на экспорт в 8 стран

Источник материала:  
03.11.2018 —

У канцы мінулага тыдня на пасяджэнні Карэліцкага райвыканкама пад старшынствам кіраўніка раённай вертыкалі ўлады Віктара Леанідавіча Шайбака былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Карэліччыны за 9 месяцаў бягучага года.

Кореличский район поставляет продукцию на экспорт в 8 стран

Ключавы прагнозны паказчык па экспарту тавараў за студзень-жнівень 2018 года раёнам выкананы.

– На экспарт пастаўлена тавараў на суму звыш 2,5 млн долараў, – адзначыў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Раманавіч Лазарэвіч. – Тавары экспарціраваліся ў восем краін. Упершыню – у Эстонію на суму 5,6 тысяч долараў. Асноўнымі эканамічнымі партнёрамі застаюцца краіны СНД, куды экспарціравана тавараў на суму звыш 2 млн долараў. Як і раней, за мяжу ААТ “Карэлічы-Лён” рэалізоўвала льновалакно, ТАА “Ніка” – бульбу і “Вікас” – мяса і мясныя вырабы.

Па словах намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Анатолія Мікалаевіча Коршуна, гаспадаркамі раёна выраблена прадукцыі на суму 108,8 млн рублёў, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўчай галіны на суму 61,4 млн рублёў, раслінаводства – 61,4 млн рублёў.

6 гаспадарак Карэліччыны забяспечылі вытворчасць валавай прадукцыі вышэй узроўня 2017 года. У СВК “Маяк-Заполле” тэмп росту склаў 111,2% пры заданні 110,8%, у СВК “Свіцязянка-2003” – 106,5% пры запланаваных 104,1%.

Кореличский район поставляет продукцию на экспорт в 8 стран

За 9 месяцаў бягучага года валавая вытворчасць малака склала 59500 тон. На адну ўмоўную карову надоена 4560 кг малака, што на 28 кг вышэй за паказчык мінулага года. Малочная жывёлагадоўля мае значныя рэзервы для далейшага нарошчвання вытворчасці малака. Яркімі прыкладамі выкарыстання гэтых рэзерваў з’яўляюцца СВК “Свіцязянка-2003” і СВК “Маяк-Заполле”, дзе дзякуючы граматнаму падыходу да складання рацыёну жывёл, іх утрымання і аднаўлення прадуктыўнасць дойнага статку склала адпаведна 6959 кг і 5786 кг малака, што на 171 кг і 282 кг больш за паказчыкі мінулага года.

Паступова паляпшаецца якасць малака. За студзень-верасень 2018 года гатункам “экстра” і “вышэйшым” па раёне рэалізуецца 75,8% малака і 24,2% малака – першым гатункам. За 9 месяцаў бягучага года гатункам “экстра” рэалізавана 19509 тон малака, што на 1909 тон плюсуе да паказчыка мінулага года.

Кореличский район поставляет продукцию на экспорт в 8 стран

За 9 месяцаў 2018 года зроблена шмат у сферы будаўніцтва. Аб’ём будаўніча-мантажных работ склаў 5413 тысяч рублёў, альбо 106,5% да адпаведнага перыяду 2017 года. Работнікі СВК “Свіцязянка-2003” завершана будаўніцтва і ўведзены ў строй два кароўнікі на 610 месцаў і даільна-малочны блок пры МТФ “Райца-1”. Гаспадаркай працягваецца ўзвядзенне трох аднакватэрных дамоў. Распачата будаўніцтва трох 4-кватэрных дамоў у агр. Вялікія Жухавічы. У стадыі распрацоўкі знаходзіцца праектна-каштарысная дакументацыя на ўзвядзенне 20-кватэрнага жылога дома па вуліцы 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы.

Кореличский район поставляет продукцию на экспорт в 8 стран

Па стану на 1 кастрычніка на ўліку ў аддзеле дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва налічваліся 44 чалавека, якія звярнуліся за садзейнічаннем у працаўладкаванні. Рынак працы раёна арыентаваны ў асноўным на пасады служачых, якія складаюць 63% ад агульнай колькасці вакансій (патрабуюцца ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі, урачы, работнікі культуры). У структуры вакансій рабочых спецыяльнасцей запатрабаваны прадаўцы, машыністы-трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы, сацыяльныя работнікі і інш. Узровень безпрацоўя склаў 0,5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва, што ніжэй гадавога паказчыка на 0,3 працэнтных пункта.

Аксана ЯНУШ
*Фотографии носят иллюстративный характер

←Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика