Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Источник материала:  
03.11.2018 —

У трыццаці кіламетрах ад Карэліч, як ехаць цераз новы мост на Сіняўскую Слабаду, ёсць невялікая вёска, у якой пражывае Юрый Аляксандравіч Казел – герой нашага сённяшняга матэрыялу. Для яго вёска Антанёва – гэта радзіма, дзе ён зрабіў свае першыя крокі і куды вырашыў вярнуцца пасля доўгіх вандровак дзеля справы жыцця – авечкагадоўлі.

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Ступаючы на двор, у вочы адразу кідаецца велізарны абшар, на якім ледзь-ледзь віднеюцца нейкія пабудовы. Ідзеш далей – і заўважаеш новенькі, акуратна пабудаваны аўчарнік, а насупраць – яшчэ адзін, якому, праўда, сваіх жыльцоў яшчэ прыйдзецца пачакаць… Азіраешся і бачыш свайго суразмоўцу, які поўнасцю пагружаны ў рабочы працэс.

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Юрый Аляксандравіч нарадзіўся ў Антанёве 67 гадоў таму, скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу і з’ехаў у Мінск. Там ён паступіў у будаўнічае вучылішча, пасля якога лёс закінуў маладога хлопца ў Нігерыю – будаваць металургічны завод. Пасля вяртання на радзіму паспяхова скончыў тэхнікум, а затым і інстытут, ажаніўся і працягнуў працаваць па абранай спецыяльнасці. Усё змянілася, калі сын Андрэй вырашыў аднавіць радавое гняздо і распачаць асабістую справу.

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

– У 2009 годзе памёр дзядуля, і таму мы з бацькам вырашылі вярнуцца ў родную вёску. Поўнасцю аднавілі дом і прынялі рашэнне гадаваць менавіта авечак, бо іх мяса дыетычнае і вельмі смачнае. Да таго ж, у нашай краіне не шмат гаспадарак, дзе б займаліся іх вырошчваннем, а попыт ёсць, – расказвае сын Андрэй.

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Трэба сказаць, што ў распараджэнні гаспадароў не многа не мала – 68 гектараў. Да таго, як бацька з сынам вярнуліся ў Антанёва, увесь гэты абшар пуставаў – калгас знік, таму і зямля заставалася нікому не патрэбнай. Пасля таго, як усе неабходныя дакументы былі аформленыя, гаспадары ўзяліся за добраўпарадкаванне тэрыторыі, а потым і за авечак.

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

У маі бягучага года з’явіліся першыя жыхары аўчарніка – галандскія племянныя авечкі. Парода суфолк была выведзена ў Англіі і атрымала прызнанне па ўсім свеце. Перш за ўсё, іх вырошчваюць з-за якаснага мяса, якое не мае спецыфічнага паху. Але гэтыя прыгажуні тут не адныя – трохі далей, за агароджай, – датскія тэксель і французскія прэкас, сярод якіх важна расхаджвае баран па мянушцы Барон.

Кацяцца авечкі асобна, адыходзячы ад атары. Як правіла, кожная прыводзіць па два ягняткі, пасля чаго іх разам з маці месцяць асобна ад іншых.

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Дарэчы, жывецца авечкам добра, бо аўчарнік пабудаваны з розумам. Бацька з сынам падвялі ваду, назапасілі сена і аўса – галоўнай і ўлюбёнай ежы гэтых ласкавых і прыязных жывёл. На зіму плануецца пераараць зямлю, каб трава на полі расла больш хуткімі тэмпамі.

Трэба адзначыць, што авечкі – жывёлы досыць непатрабавальныя. Догляд за атарай прадугледжвае своечасовае кармленне і стрыжку адзін раз у год. Мыць іх не трэба, а вось сачыць за тым, што яны п’юць – абавязкова.

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

На сённяшні дзень гаспадарка Юрыя Аляксандравіча складае амаль восемдзясят галоў. У хуткім часе з’явяцца яшчэ два бараны – з Галандыі і Германіі, таму актыўнымі тэмпамі будуецца другі аўчарнік. Далейшыя планы вядомыя – павялічваць колькасць галоў і займацца збытам, адказнасць за што ўзяў на сябе сын Андрэй. Трэба дадаць, што ферма ў Антанёве – справа сямейная. Акрамя бацькі і сына тут працуюць два пляменнікі Аляксеі, якім штодзень дапамагае трактарыст з Ярэміч.

Возвращение на малую родину. Юрий Казел с семьей занялся в родной деревне Антонёво овцеводством

Кожная справа, за якую б не браўся чалавек, патрабуе адказнасці. І калі да яе падыходзіць з розумам, то, без сумнення, яна прынясе свой плён. Асабліва мне хацелася б пажадаць гаспадару поспехаў і нагоды для таго, каб праз нейкі час мы сустрэліся зноў і расказалі пра ферму не ў 80, а ўжо ў 2000 галоў.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

←Уборка сахарной свеклы, внесение органики и пахота. На полях сельхозпредприятий Кореличчины продолжаются осенние работы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика