Буракі
У гаспадарках раёна па стане на 2 кастрычніка цукровыя буракі выкапаны на плошчы 1993 гектары — 38 %. 62 % пасеваў убрана ў СВК “Агракамбінат Сноў”, 56 % — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 49 % — у РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, 48 % — у ААТ “17 Верасня”. Усяго накапана 93061 тона салодкага кораня. Сярэдняя ўраджайнасць складае 466,9 ц/га. У т.л. 737 ц/га — у ААТ “Новае жыццё”, 621 ц/га — у ААТ “Грыцкевічы”, 527 ц/га — СВК “Агракамбінат Сноў”.
На Гарадзейскі цукровы кам-бінат сельгаспрадпрыемствы Нясвіжчыны здалі 75636 тон буракоў. Сярэдняя цукрыстасць іх — 16,80 %. Больш высокая яна ў “Новым жыцці” — 17,46 %, у “Нясвіжскіх Астроўках” — 17,23 %.
Травы
Нарыхтоўка кармоў працягваецца на травяных угоддзях раёна. Так, чацвёрты ўкос праведзены на 2750 гектарах. У т.л. 892 га ўбрана ў СВК “Агракамбінат Сноў”, 555 га — у ААТ “Гарадзея”, 419 — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. 1 кастрычніка працавала на гэтай рабоце тэхніка ААТ “Грыцкевічы” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.
Кукуруза
1 кастрычніка апусцелі кукурузныя палеткі ў СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. Там кукуруза ўбрана і на сілас, і на зерне.
У цэлым па раёне на корм і сілас яе скасілі 5964 гектары — 78,7 %. Закончана работа ў ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”. 96 % убрана ў ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 92 % — у ААТ “Новае жыццё”. Сярэдняя ўра-джайнасць масы — больш за 390 ц/га. Вышэй яна ў ААТ “Сейлавічы” — 477 ц/га, у ААТ “Грыцкевічы” — 468, у ААТ “Лань-Нясвіж” — 448 ц/га.
На зерне абмалочана 2936 гектараў кукурузы. Яе ўраджайнасць — 129 ц/га. У т.л. 154 — у “Грыцкевічах”, 147 — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, 142 — у “17 Верасня”. Агульны намалот па раёне склаў 37866 тон.
Лічбы прыведзены згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу па стане на 2 кастрычніка.
“НН”.