Сяўба, уборка, нарыхтоўка

Источник материала:  
02.10.2018 —

Аграрыі “Турыно-агра” і аграфірмы “Слаўгарадскі” завяршылі сяўбу азімых зерневых. На палетках гаспадарак будзе вырошчвацца жыта (на 485 і 848 гектарах) і азімае трыцікале (на 105 і 487 гектарах). Земляробам ААТ “Зара Камуны” засталося пасеяць 115 гектараў (даныя на 1 кастрычніка), у іх заданне выканана на 82 працэнты. Увогуле гаспадаркам раёна трэба яшчэ пасеяць 1 495 гектараў азімых, або 24 працэнты ад плана. Згодна з аператыўнай інфармацыяй, на 1 кастрычніка раёны вобласці пасеялі азімыя зерневыя на 177 187 гектарах, або 89 працэнтаў ад планавага задання.

Следам за хлебаробамі “Зары Камуны”  ўбралі грэчку ў “Турыно-агра”, яна вырошчвалася тут на 34 гектарах.  Уборку гэтай крупяной культуры распачалі таксама ў “Глускай Зары” і эксбазе “Глуск”.  Увогуле на палетках раёна грэчка зжата на 129 гектарах з 284 пасеяных. Намалочана 152 тоны зерня.

У аграфірме “Слаўгарадскі” скапалі ўсю бульбу: з 20 гектараў сабралі 240 тон клубняў. У эксбазе “Глуск” у мінулую нядзелю ўбралі 5 гектараў, да плана (план 55 гектараў) застаўся 1 гектар. Накапана 1 147 тон клубняў. Сярэдняя ўраджайнасць у “Слаўгарадскім”  — 120 цэнтнераў з гектара, у эксбазе “Глуск” — 168 цэнтнераў. Сярэднеабласны паказчык — 263,4 цэнтнера на круг.

На палетках гаспадарак раёна салома запрасавана на 6 180 гектарах і на 1 097 гектарах здробнена, гэта 100 працэнтаў ад убраных плошчаў зерневых. Частка саломы яшчэ застаецца ляжаць на палях. Звезена яна з 4 373 гектараў, гэта 71 працэнт ад запрасаванай. Нарыхтавана 7 350 тон саломы, з якіх 3 300 тон пойдзе на корм жывёле.

Працягваецца ўборка кукурузы на зерне. Увогуле ўбрана 148 гектараў, з якіх намалочана 849 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 57 цэнтнераў з гектара (72,4 цэнтнера па вобласці).

На сілас і зялёны корм кукуруза ўбрана з 1 866 гектараў (51 працэнт ад задання). Атрымана 50 220 тон зялёнай масы, 42 581 тона яе пайшла на нарыхтоўку сіласу. Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы — 269 цэнтнераў на круг (па вобласці 288 цэнтнераў).

На зімне-стойлавы перыяд гаспадаркі нарыхтавалі 3 902 тоны сена, што адпавядае 67 працэнтам ад неабходнага. Пад поўную патрэбу і нават больш грубы корм назапасілі земляробы “Турыно-агра”, на 91 працэнт забяспечыла сябе эксбаза “Глуск” і больш за 80 працэнтаў — “Зара Камуны” і райаграпрамтэхзабеспячэнне.

Сенажу для грамадскага статка закладзена 30 441 тона (32 768 тон у 2017 годзе), гэта нават крыху больш, чым неабходна. Зернесенажу маецца 3 717 тон. Сіласу нарыхтавана 39 774 тоны (24 165 тон у 2017 годзе), з якіх 11 656 тон — у “Слаўгарадскім”.

На ўмоўную галаву нарыхтавана 18,04 цэнтнера кармавых адзінак, што на 4,24 цэнтнера больш, чым  летась. Да неабходных 30 цэнтнераў, якія з’яўляюцца планавымі для гаспадарак раёна, бліжэй за ўсіх РАПТЗ, дзе ўжо маецца 26,60 цэнтнера кармавых адзінак. Больш за 19 цэнтнераў ёсць у “Слаўгарадскім” і “Турыно-агра”.

Вольга ЧУЧВАЛ

←Кореличские аграрии вошли в тройку лидеров областной отраслевой спартакиады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика