«Росы» лятаюць, сеялкі чакаюць
На гэтым тыдні ў раёне планавалі пачынаць сяўбу. Але прыйшлося адкласці – у гаспадарках чакаюць, пакуль падсохне зямля. Зараз на палях рыхтуюць глебу, уносяць арганіку і мінеральныя ўгнаенні, падкормліваюць шматгадовыя травы.
На здымку: механізатар КСУП «Судкова» Ігар Кузьмянкоў, заняты на падкормцы азімых збожжавых на полі каля вёскі Казялужжа.