Зімовыя кватэры

Источник материала:  
24.09.2013 —

Сёлета ўмяшчальнасць бульбасховішчаў у сталічным рэгіёне плануецца павялічыць на 14 тысяч тон.

Да канца года рэканструкцыю сховішчаў плануюць завяршыць ААТ «Міраполле» Барысаўскага, СВК «Агракамбінат «Сноў» Нясвіжскага, СВК «Аргафірма «Лучнікі» Слуцкага і УП «Эксперыментальная база імя Катоўскага» Уздзенскага раёнаў.

Што тычыцца новых аб’ектаў, то ўлетку ўведзена ў эксплуатацыю бульбасховішча ёмістасцю 5 тысяч тон у ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна. Плануецца, што аналагічны аб’ект пачне працаваць сёлета ў ААТ «Чэрвенскі райаграсервіс» і крыху меншы, на 4 тысячы тон, — у ПСУП «Дукора-Агра», што на Пухаўшчыне. Такім чынам, да агульных магутнасцей бульбасховішчаў у 200 тысяч тон далучыцца яшчэ 14 тысяч.

Трэба адзначыць, што забяспечанасць сховішчамі ў вобласці досыць вялікая, гэта дазволіла ў мінулым годзе поўнасцю выключыць захоўванне бульбы ў буртах.

←Важкі намалот

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика