Прошел субботник на Лепельщине

Источник материала:  
02.04.2019 —

Прошел субботник на Лепельщине
Мінулая субота выдалася карыснай для роднага горада, з розным інструментам гараджане працавалі не на дачных участках, а ў месцах масавага адпачынку. Суботнік — гэта выдатная магчымасць для кожнага лепяльчаніна ўнесці пасільны ўклад у навядзенне парадку, асабліва ў Год малой радзімы.

У буднія дні на мінулым тыдні наводзілі парадак на працоўных месцах і тэрыторыях калектывы арганізацый прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі і іншых галін. Акрамя гэтага, прыбіралі зялёную зону, бялілі дрэвы, бардзюры, падмялі тратуарныя дарожкі і вуліцы, вывозілі смецце і леташнюю лістоту.
У суботу, узброіўшыся граблямі, рыдлёўкамі, вёдрамі і венікамі, прадстаўнікі мясцовай улады, прадпрыемстваў і ўстаноў, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і моладзь шчыравалі пры навядзенні парадку ў раёне. Праца кіпела паўсюдна. Для больш плённай арганізацыі горад быў падзелены на ўчасткі, каб агульнымі намаганнямі максімальна выканаць пастаўленыя мэты.
Дружна ўзяліся за справу работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Міхаілам Кісялевічам і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Лепельскім раёне. Узброіўшыся сякерамі і бензаінструментам, яны высякалі хмызняковую расліннасць каля райвыканкама і ў гарадскім парку. Акрамя таго, ачышчалі тэрыторыю ад смецця і леташняй лістоты.
Прошел субботник на Лепельщине
Асаблівая ўвага была ўдзелена парку і іншым месцам адпачынку лепяльчан і гасцей горада. Як толькі пачынае прыграваць сонейка, маці з дзецьмі, моладзь імкнуцца на пляцоўкі, дзе можна пазабаўляцца малым і пагутарыць з сябрамі і знаёмымі.
Тое, што чысціня і камфорт залежаць ад нас, на ўласным прыкладзе паказалі прадстаўнікі мясцовай улады, раённага Савета дэпутатаў, работнікі розных аддзелаў райвыканкама.
Праводзіць суботнікі — адна з даўніх добрых традыцый. І ў першую чаргу гэта згуртаванне калектыву, што было заўважна адразу. У час сумеснай працы ўзнімаецца карпаратыўны дух супрацоўнікаў, паляпшаецца псіхалагічны клімат калектыву. Акрамя гэтага, асабісты ўклад у навядзенне парадку дае гарантыю, што чалавек не пажадае смеціць там, дзе прыбіраў.
З пазітыўным настроем на суботнік выйшлі і работнікі КУВП “Бароўка”. Усміхаючыся, яны кажуць, што да навядзення парадку прывыклі. У гэты дзень шмат працы трэба зрабіць. Але камунальнікаў гэта не палохае, ды і надвор’е спрыяе.
Вельмі прыемна, што не засталіся ў баку ад агульнай справы і людзі сталага ўзросту, якія ўжо даўно знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Многія наводзілі парадак каля сваіх дамоў, на прысядзібных участках, як быццам падтрымліваючы працоўную катэгорыю лепяльчан. Добраму настрою спрыяла і цудоўнае вясновае надвор’е з доўгачаканым цёплым сонцам.
— Вельмі прыемна, што агульнымі намаганнямі наводзіцца парадак на зямлі. Хочацца, каб моладзь больш прымала ўдзел у такіх мерапрыемствах. Ад іх залежыць у будучым чысціня нашага горада. Вельмі люблю Лепель, ганаруся ім. Мае сваякі зайздросцяць, што ў нас такая прыгожая прырода, вялікая колькасць азёр. Ніколі не было сорамна за родны край, — кажа лепяльчанка Жанна Міхно.
Праца ў гэты дзень стала пацвярджэннем, што ў нашым раёне жывуць нераўнадушныя да свайго краю людзі, якія імкнуцца зрабіць родны горад яшчэ прыгажэйшым.
Увогуле, суботнік прайшоў вельмі натхнёна і актыўна, бо гэта не толькі ўборка тэрыторыі, але і чалавечыя зносіны, добры настрой і пазітыўныя эмоцыі.
Наталля
ХРАПАВІЦКАЯ.

←Мини-ярмарки вакансий пройдут в Минске 2-4 апреля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика