Памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску — каля 70 тыс. рублёў
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 снежня 2010 года склаў 0,3% эканамічна актыўнага насельніцтва. За лістапад гэты паказчык не змяніўся.
Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў лістападзе складаў 69,2 тыс. рублёў, кастрычніку — 51,4 тыс. рублёў, у верасні — 46,6 тыс. рублёў.Як паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, у службах занятасці на 1 снежня былі зарэгістраваны 3.594 беспрацоўныя. У
На часовую працу ў вольны ад вучобы час працаўладкаваны 2.765 студэнтаў і школьнікаў. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі адпраўлена 2.070 беспрацоўных. У грамадскіх работах узялі ўдзел 3.945 чалавек, у тым ліку 2.296 беспрацоўных.
Паводле звестак камітэта, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (504 вакансіі), слесары/электраслесары (1.314), грузчыкі (194), прыбіральшчыкі (541), медсёстры (467),
Марына Носава, БелаПАН