У Мінску снег на дарогах, 15 ДТЗ за першыя тры гадзіны ранку
Як паведамляюць у Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама, з раніцы 14 снежня, да 9.00, у сталіцы зарэгістравана 15 ДТЗ.
Гэта больш, чым у звычайныя дні. Усе аварыі нязначныя, толькі з матэрыяльнай шкодай. Людзі ў іх не пацярпелі.
На заснежаных вуліцах не рэкамендуецца набіраць хуткасць большую за 40 км/г. Тармазіць трэба паволі, загадзя, а набіраць хуткасць — асцярожна.
Ездзіць у снег рэкамендуецца на першай і другой перадачах, з уключэннем «снежнага рэжыму», калі такі ёсць.
Калі ў вас на аўтамабілі стаіць летняя гума, у снежныя дні ад выезду лепей устрымацца.
Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай
Мікола Бугай