За выхадныя ў Мінску абмарозіліся 2 чалавекі
За выхадныя да лекараў у Мінску звярталіся два чалавекі з выпадкамі абмаражэння, паведаміў намеснік галоўнага лекара Мінскай бальніцы хуткай дапамогі Ігар Шыманскі. Абодва выпадкі былі не вельмі сур’ёзныя:
«Але там не цяжкая халадавая траўма ў іх. Не былі шпіталізаваныя».
Паводле прагнозаў сіноптыкаў у сераду слупок тэрмометра апусціцца да мінус 20 градусаў.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё