Трамваі - толькі да Трактарнага
У Мінску з 1 снежня трамваі маршрутаў № № 3, 6 і 7 зноў будуць хадзіць да трактарнага завода, паведамілі ў ДП «Мінсктранс».
Нагадаем, што ў сувязі з рэканструкцыяй пуцей гэтыя трамваі рухаюцца да вуліцы Батанічная.
Аўтобусны маршрут № 191 «ДС Серабранка — вул. Змітрака Бядулі», які кампенсуе адменены рух трамваяў да Серабранкі, будзе закрыты.
Арганізуецца аўтобусны маршрут № 166 «ДС Серабранка — ст. м. «Трактарны завод».
Падзяліцца навіной:
Марына Носава, БелаПАН
Марына Носава, БелаПАН