Гандлем і грамадскім харчаваннем у Мінску займаюцца каля 40% юрасоб
На 1 кастрычніка 2010 года ў Мінску налічвалася 41,5 тыс. дзейных юрыдычных асоб, што на траціну больш, чым на 1 студзеня 2008 года, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.
Найбольшая колькасць арганізацый (38,1% ад агульнай колькасці) працуе ў сферы гандлю і грамадскага харчавання. У параўнанні з 2008 годам іх колькасць вырасла на 47,1% і склала 15,8 тыс. Кожная сёмая арганізацыя (5,9 тыс.) займаецца выпускам прамысловай прадукцыі, кожная дзявятая (4,4 тыс.) — будаўніцтвам. У параўнанні з 2008 годам колькасць прамысловых прадпрыемстваў павялічылася на 27,5%, будаўнічых — на 36,3%.
Сярод юрыдычных асоб на долю арганізацый прыватнай формы ўласнасці прыпадае 90,9% (37.764), дзяржаўнай — 5,2% (2.154), замежнай — 3,9% (1.611).
На 1 студзеня 2010 года ў Мінску было зарэгістравана 29.180 суб`ектаў малога прадпрымальніцтва, з іх ажыццяўлялі дзейнасць 26.646. У сваю чаргу ўдзельная вага мікраарганізацый (з колькасцю да 15 чалавек) у агульнай колькасці дзейных суб`ектаў малога прадпрымальніцтва складае 81,2%.
Марына Носава, БелаПАН