Мінгарвыканкам перадумаў будаваць стадыён «Трактар» на 45 тысяч гледачоў

Источник материала:  
22.10.2010 14:03 —

Тыдзень таму старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька заявіў пра тое, што ў Шчамысліцы пад Мінскам будзе пабудаваны Нацыянальны стадыён змяшчальнасцю 30 тысяч чалавек. Кошт праекту ацэньваецца ў гіганцкія паўмільярду даляраў.

Але як быць з яшчэ адным «нацыянальным стадыёнам», анансаваным Мінгарвыканкамам? Рэч у тым, што на месцы цяперашнага стадыёна «Трактар» літоўскі мільянер Уладзімір Раманаў абяцаў узвесці новую арэну, якая б магла змясціць 18 тысяч гледачоў, і рэканструяваць той стадыён, што ўжо існуе. Інвестыцыйная дамова была падпісаная ў далёкім 2007 годзе. Па першасных падліках,

кошт праекту ацэньваўся ў $700–720 мільёнаў.

Яго павінна рэалізоўваць сумесная беларуска-літоўская кампанія «Стадыум».

У сакавіку 2010 года Мінгарвыканкам выступіў з прапановай — карэнным чынам змяніць праект і пабудаваць 45-тысячны стадыён. Літоўцы былі вымушаныя згадзіцца з прапановой, праўда, папрасілі дадатковы час на абнаўленне праекту і ўнясенне зменаў у дакументацыю. Але

пакуль інвестары рыхтаваліся, Мінгарвыканкам… у чарговы раз перадумаў!

Як паведамілі карэспандэнту ««НН» у СЗАТ «Стадыум», мінскія ўлады канчаткова вырашалі будаваць 18-тысячную арэну. Нягледзячы на паўгадавую затрымку, выкліканую наяпэўнасцю, тэрміны рэалізацыі праекту засталіся ранейшымі. Стадыён мусіць быць адкрыты ў 2012 годзе.

Падзяліцца навіной: 
Яўген Васількоў

←На

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика