У Мінску адкрыўся Пакроўскі кірмаш
У акцыі ўдзельнічаюць больш за 80 манастыроў, царкоўных прыходаў, выдавецтваў і майстэрняў з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля і Грэцыі, якія прадставілі духоўную літаратуру, іконы, прадметы храмавага ўпрыгажэння, аўдыёвідэапрадукцыю, а таксама сувеніры. Упершыню ў выставе ўдзельнічае залаташвейная майстэрня «Горліца» з Уфы (Расія).
На кірмашы можна набыць мёд і лячэбныя прадукты пчалярства, лячэбныя травы і бальзамы, пакаштаваць выпечку і іншыя стравы беларускай кухні, прыгатаваныя ў трапезных манастыроў і царкоўных прыходаў.
У першы дзень выставы адбылася прэзентацыя Камернага духавога тэатра Цэнтра праваслаўнай культуры «Спадарожнік хрысціяніна» Выдавецтва Беларускай праваслаўнай Царквы, а таксама адбыўся вечар хрысціянскай беларускай песні «Аранта».
БелаПАН